Садоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Садоўнік — спецыяліст па догляду за садам або любым аб’ектам з азеляненнем.

Садоўнікам можа быць як чалавек, які займаецца аматарскім хатнім садоўніцтвам (садавод), так і прафесіянал, які мае прысвоеную яму дзяржаўную кваліфікацыю садоўніка або працоўнага зяленай гаспадаркі.

У якасці прафесіянала садоўнік можа працаваць у прыватным сядзібным садзе, у гарадскіх садах і парках, у арганізацыях, якія займаюцца ландшафтным дызайнам, гадавальніках, аранжарэях.

Садоўнік павінен валодаць ведамі ў такіх навуках, як кветкаводства, аграномія, глебазнаўства, батаніка, дэндралогія. Прафесійны садоўнік павінен таксама валодаць навыкамі ландшафтнага дызайнера.

Садоўнік павінен выконваць наступныя работы па догляду за садам — праполка, паліў, падкормка раслін угнаеннямі, абразанне і стрыжка дэкаратыўных і пладовых раслін, стварэнне дэкаратыўных кампазіцый, кветнікаў і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]