Садружнасць Каралеўства Данія

Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — садружнасць трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшы член садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту пра дамашняе кіраванне, Фарэрскія астравы і Грэнландыя — самакіравальныя супольнасці людзей у межах каралеўства.[3]
З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.
Дзяржава | Насельніцтва | Плошча (км²) | Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²) |
Садружнасць | 5626011 | 2220093 | 2,5 |
![]() |
5519441 | 43094 | 127 |
![]() |
49006 | 1399 | 34 |
![]() |
57564 | 2175600 | 0,026 |
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты ад Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Harhoff, Frederik (1993) Rigsfællesskabet (in Danish with English summary). Århus: Klim, p. 498. ISBN 87-7724-335-8
- ↑ Skou, Kaare R. (2005) Dansk politik A-Å (на дацкай). Aschehoug, p. 578. ISBN 87-11-11652-8
- ↑ Lov om Færøernes Hjemmestyre (на дацкай). Retsinformation.dk. «§ 1. Færøerne udgør inden for denne Lovs Rammer et selvstyrende Folkesamfund i det danske Rige. I Henhold hertil overtager det færøske Folk ved sin folkevalgte Repræsentation, Lagtinget, og en af dette oprettet Forvaltning, Landsstyret, inden for Rigsenheden Ordningen og Styrelsen af færøske Særanliggender som angivet i denne Lov.»