Сады ў Старажытным Егіпце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сад з грабніцы Небамуна, 18 дынастыя. Фрагмент фрэскі, Брытанскі музей, Лондан.

Сад Старажытнага Егіпта — гаспадарчая, культурная і мемарыяльная галіна садаводства ў Старажытным Егіпце.

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль першапачатковага саду, знойдзеная ў пахавальным комплексе, эпоха 11-й дынастыі. Музей мастацтва Метраполітэн.

Новая хваля моды на старажытнасці Егіпта эпохі фараонаў прыйшла ў краіны Заходняй Еўропы ў 18 стагоддзі. Паказальнай у гэтым сэнсе была дзейнасць італьянца-авантурыста Джавані Батыста Бельцоні (1778-1823). Каб выжыць і зарабіць на жыццё, ён быў вымушаны брацца за любую працу, быў і цырульнікам, і інжынерам, і ўцекачом, і драпежнікам-археолагам і рабаўніком магіл старажытных егіпцян. Маладосць Джавані прыйшлася на ваенныя авантуры Напалеона Банапарта і захопы княстваў Італіі французскімі ваярамі. Высокага росту маладога чалавека (два метра) маглі сілай забраць у войска французаў-захопнікаў 1797 года, таму ён збег з Рыма. Маладосць, жаданне зарабіць на жыццё і нестабільнасць ваенных гадоў спрыялі развіццю авантурных чорт яго характару. Адным з першых заходнееўрапейцаў Джавані Бельцоні павярхоўна даследаваў храмы на востраве Філы, храм у Абу-Сімбеле, адкрыты да яго швейцарскім навукоўцам Буркхартам. Бурная актыўнасць Бельцоні ішла не столькі ад смагі навуковых даследаванняў, бо ён не быў навукоўцам, колькі ад авантурнага жадання навіны і адкрыцця мастацкіх скарбаў, якія хацеў забраць і пераправіць у Брытанію, на сваю новую радзіму.

Да канца 18 стагоддзя веды пра Старажытны Егіпет былі бессістэмнымі і засноўваліся на некрытычных, старажытнагрэчаскіх крыніцах (Гарапалон, Герадот і інш.) і на фактах драпежніцкіх раскопак. Але назапашаныя артэфакты ў еўрапейскіх музеях, рэльефы і камяні з надпісамі і малюнкамі ў Парыжы і Лондане спрыялі з'яўленню і развіццю навукі егіпталогіі. Сярод атрыманых малюнкаў (на камянях і на некаторых папірусах былі знойдзеныя і выявы і прымітыўныя планы садоў. Пасля гэтыя выявы дапоўнілі малюнкі садоў на фрэсках у пахавальных каморах. Музей мастацтва Метрапалітэн захоўвае мадэль яшчэ прымітыўнага саду, таксама знойдзенага ў пахавальнай камеры эпохі 11-й дынастыі.

Заходнееўрапейскае дэкаратыўнае садаводства да канца 19 стагоддзя прайшло свой доўгі шлях развіцця. Па аналогіі з ім пачалося і вывучэнне садаводства Старажытнага Егіпта на інфармацыі з папірусаў, з малюнкаў на камені і на рэльефах.

Феномен саду ў старажытных цывілізацыях[правіць | правіць зыходнік]

Пасля дзесяцігоддзяў даследаванняў і аналізу ранейшага вопыту садоўніцтва стала зразумела, што сад ( як пазней і парк) — комплекс прыроднага і культурнага, даданага чалавекам. Для аселых народаў на пэўным этапе развіцця стала мала прыродных кустоў, лясоў або гаяў. Расліны пачалі вырошчваць побач з уласнымі дамамі. Асабліва гэта тычылася ягадных кустоў і фруктовых дрэў, лекавых раслін.

Расліны з прыроднага асяроддзя пачалі перамяшчаць у сацыякультурнае асяроддзе людзей. Ягадныя кусты і фруктовыя дрэвы рабілі паселішча больш камфортным, утульным, ратавалі дарослых і дзяцей ад гарачага сонца, даравалі ўраджай. Сад стаў цывілізацыйным і урбаністычным фактарам. Абагаўленне з'яў прыроды (грому, дажджу, маланак, гор і скал, асобных камянёў, крыніц і рэк) лагічна перайшло і на абагаўленне асобных гаёў і асобных раслін. Непладаносная вішня сакура пасля стала сімвалам Японіі, а непладаносныя дубы — сімвалам Вялікай Брытаніі, калі ўжо крыху забыліся пра абагаўленне дрэў. У засушлівых раёнах з вялікімі пустэльнымі ўчасткамі да гарызонту — прыбыццё ў аазіс з вадой і дрэвамі было выратаваннем. Штучнымі аазісамі становяцца і сады каля паселішчаў.

Нестандартнасць штучных вадаёмаў і куп раслін кідалася ў вочы ў засушлівым клімаце, штучныя сады хутка абагаўляліся, да іх ставіліся як да божышчаў і культурных феноменаў, месцаў пакланення, разважанняў пра багоў, медытацыі. Доказамі гэтага былі легенды, звязаныя з асобнымі раслінамі, дрэвамі і садамі, іх старажытныя выявы на камянях, у рэльефах, у малюнках дзяржаў Месапатаміі, Асірыі, Старажытнага Егіпта і да таго падобнае. У каране прававерным мусульманам у раі абяцалі сады.

Сакральнае спалучэнне камянёў, раслін і вады было кананізавана ў садаводстве Старажытнага Кітая і захавалася па сённяшні дзень . Тое ж самае тычыцца і садоў Японіі.

Гаспадарчыя сады[правіць | правіць зыходнік]

У Старажытным Егіпце было некалькі тыпаў садоў. Звычайна іх стваралі недалёка ад ракі Ніл на плоскіх або выраўненых участках. У планіроўку саду ўнеслі геаметрычныя формы. Пасярэдзіне стваралі падоўжаны басейн прастакутнай формы з вадой. Берагі басейна атачалі дрэвамі і пальмамі. Сад аддзялялі ад акружэння сценамі. У залежнасці ад дастатку сям'і сады мелі маленькія або вялікія памеры. Багацеі мелі некалькі садоў, а басейн акружала два-тры шэрагі фруктовых дрэў і пальмаў. Сад ўпрыгожваў і асобны павільён. Сад быў месцам адпачынку, і меў гаспадарчыя функцыі для атрымання садавіны, фінікаў, лекавых раслін.

Толькі часам сады ў Егіпце размяшчалі на невысокіх тэрасах.

Малыя мемарыяльныя сады[правіць | правіць зыходнік]

Найпростымі па плане былі невялікія сады каля магіл. Іх з'яўленню спрыялі зацверджаныя уяўленні, што душа памерлага пасля пахавання і пэўнай цырымоніі выходзіць з магілы і адпачываць у цяньку дрэў, атрымліваючы асалоду ад назіранняў за вадой басейна і кветкамі. Пра гэта паведамлялі і знойдзеныя намагільныя надпісы, сярод якіх і такі: «Хай буду вечна падарожнічаць уздоўж берагоў майго басейна і радавацца ў цяньку маёй смакоўніцы, хай душа мая будзе сядзець на галінках прыгатаванага для мяне намагільнага саду».

Сады, ад якіх атрымлівалі асалоду людзі пры жыцці, лагічна перайшлі ў выявы на сценах пахавальных камор. Гэтыя малюнкі схематычныя і пададзеныя як бы зверху. Дрэвы быццам выкладзеныя на бок, але часткова прайграныя рысы, уласцівыя кожнаму дрэву і кусту, што дазваляла іх апазнаць. Выявы розных садоў (ад спрошчаных па плане да складаных, з вінаграднікамі і некалькімі басейнамі з вадой) знойдзеныя ў пахавальных каморах багатых і не вельмі старажытнаегіпецкіх нябожчыкаў.

Сады фараонаў і прыдворных[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія і багатыя сады меў фараон і яго сям'я. Захаваныя звесткі пра сады, штучна створаныя ў комплексе, створаным храмавым служкам і архітэктарам Сенмутам(руск.) бел. для царыцы-фараона Хатшэпсут (1505-1484 гг. да н. э.). Яе палац ў Дэйр эль-Бахры Сенмут упрыгожыў алеяй міртавых дрэў, што былі вывезены з краіны Пунт у Егіпет пасля мэтавай гандлёвай экспедыцыі . Акрамя нязвыклых для Егіпта дрэў, сад упрыгожылі яшчэ і звярынцам з экзатычнымі жывёламі. На каменным рэльефе ў Дэйр эль-Бахры былі знойдзеныя выявы павіянаў, пантэр і жырафаў з таго звярынца.

Фараон Тутмос III (1525-1491 гг. да н. э.) здзейсніў некалькі ваенных паходаў у краіны Усходняга Міжземнамор'я (Пярэдняя Азія) і ў глыб Афрыканскага кантынента (у Нубію, Верхні Егіпет). З кожнага з ваенных паходаў прывёз здабычу ў выглядзе нетыповых для Егіпта раслін і кветак, а таксама жывёл, што размясціў ва ўласных садах.

Раскопкі ў зруйнаванай сталіцы Ахетатоне фараона-ерэтыка Эхнатона (1372-1354 гг. да н. э.) прынеслі сведчанні пра тамтэйшыя сады. Аказалася, што іх было шмат. Сады ўпрыгожвалі і дзяржаўныя ўстановы (шэраг канцылярый, гарэм фараона, казармы, дзяржаўныя ўстановы, павільёны для гасцей), і палац фараона і яго сям'і. Сады размяшчалі ва ўнутраных дворыках дамоў вяльможаў. Мясцовым цудам былі верхавыя сады на дахах і тэрасах уздоўж «Царскага гасцінца». Меў фараон і ўласны звярынец.

На поўдзень ад сталічнага Ахетатону была створана загарадная рэзідэнцыя фараона Мэру-Атон. Яна мела ўжо парк і штучную сажалку, злучаную каналам з ракой Ніл. Стаў і канал былі такой глыбіні, што там каталіся на лодках і заплывалі ў Ніл. Стаў ўпрыгожылі штучнымі астравамі і паркавымі павільёнамі.

Садоўніцтва Старажытнага Егіпта дасягнула пэўнага развіцця ў гады праўлення фараонаў Рамсеса II (1298-1235 гг. да н. э.) і Рамсеса III (1198-1188 гг. да н. э.). З дакументальных запісаў таго часу вядома, што фараон Рамсес II перадаў у карыстанне розным храмам больш за пяць сотняў садоў. Даследчыкі лічаць, што сады фараонаў перасеклі мяжу нормы і з часам набылі рысы нечуванай велічы і грандыёзнасці, як і іх «афіцыйная» архітэктура .

Храмавыя сады[правіць | правіць зыходнік]

Першабытныя сады каля храмаў мала адрозніваліся ад гаспадарчых. Але некалькі іншыя функцыі храмаў накладвалі на сады і іншую нагрузку — вырошчванне раслін і кветак, якія ўдзельнічалі ў магічных цырымоніях. Магія, нейкія рытуалы, забабоны гулялі асаблівую ролю ў жыцці, вераваннях і побыце старажытных егіпцян. Магічныя абрады суправаджалі нават зборы і спробы мяцежнікаў, якія планавалі атакаваць варту або напасці на пахаванні з мэтай рабавання пахаванняў багатыроў або фараонаў.

Храмавыя сады, такім чынам, мелі і дрэвы, і кусты, і кветкі, неабходныя для шматлікіх рытуалаў. Храмавыя сады таксама выкарыстоўваліся ў якасці дома для ўвасабленняў старажытнаегіпецкіх багоў, шэраг якіх мелі жывёльнае падабенства (ібісы, павіян, ільвінагаловая Сехмет). Доля раслін або дрэў была цесна звязана з пэўным боствам (так, платан разглядаўся святым дрэвам багіні Хатхор).

Фараоны не спыняліся перад стварэннем вялікіх па памерах садоў. Каб заручыцца падтрымкай святароў і багоў, фараоны дарылі храмам ўласныя сады і ў садоўніцтва прыйшлі празмерная веліч і гігантаманія. Узніклі садовыя алеі, што цягнуліся на некалькі сотняў метраў і сумяшчалі некалькі храмаў у адзіны комплекс. Чым далей ад ракі Ніл быў такі сад, тым складаней станавіўся догляд і водазабеспячэнне. Знойдзеныя студні ў дзесяць метраў глыбінёй, што выкарыстоўваліся для паліву дрэў і кустоў. Знойдзены і малюнкі прыстасаванняў для здабычы вады з калодзежаў — так званыя шадуфы, якія нагадваюць калодзежы-жураўлі(руск.) бел.. Шадуф нагадваў рычаг або прымітыўныя вагі. Адзін канец меў груз, другі — вяроўку з чарпаком для зачэрпвання вады.

Садоўніцтва ў Старажытным Егіпце не было лёгкай справай. Для садоў рыхтавалі штучныя ўчасткі, будавалі павільён і стваралі басейн, сцены і берагі якога выкладзеныя з каменных груд. Трэба было прынесці або прывезці водныя расліны і маладыя дрэвы, выкапаныя з зямлёй. Калі дрэвы пасадзілі, пачынаўся догляд і паліў, замена загінулых. У басейны запускалі рыб. Каб захаваць ураджай, аддзялялі сад ад наваколля высокімі сценамі. Сам ўраджай (акрамя рабаўнікоў ) трэба было абараніць ад дзікіх жывёл і, асабліва, дзікіх птушак. Вядома, што ў садках размяшчалі хітрыя прыстасаванні для адпужвання птушак або пасткі. Там хапала доўгай працы і іх небагатым уладальнікам, і слугам, і рабам.

Галерэя раслін, якія выкарыстоўваліся ў садках Старажытнага Егіпта[правіць | правіць зыходнік]

Nymphaea caerulea, кветка.
Гранатавае дрэва, кветкі і плод

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История древнего мира / Под редакцией И. М. Дьяконова, В. Д. Нероновой, И. С. Свенцицкой. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука». История древнего мира. — Т. 1. Ранняя древность. — С. 97.
  • Авдиев В. И. Культура Древнего Египта. — Л.: Госполитиздат, 1953. — С. 292–311.
  • Африка. Енциклопедичний довідник. Т.1-2. Москва, 1986
  • журнал «Природа», № 5, 1938.