Сад Кіёсумі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сад Кіёсумі: сажалка і чайны домік

Сад Кіёсумі (яп.: 清澄庭園) — традыцыйны японскі сад, размешчаны ў раёне Фукагава ў Токіа. Сад быў разбіты ў 1878-85 гадах па жаданні Івасакі Ятара — буйнога прамыслоўца эпохі Мэйдзі, заснавальніка кампаніі Міцубісі.

Сад займае плошчу каля 81000 кв. метраў і размешчаны вакол велізарнай сажалкі, якую ўпрыгожваюць тры вялікіх астравы і чайны домік. Прагулачная дарожка маляўніча пятляе ўздоўж берага, фактычна, толькі вузкая паласа дрэў, якія растуць па перыметры сажалкі, аддзяляе сад ад шумнай вуліцы Кіёсума Доры. У сажалцы жывуць карпы, некалькі відаў чарапах і мноства птушак: качкі, чаплі, чайкі, якія прылятаюць з размешчанай непадалёк ракі Суміда.

Непаўторнае аблічча саду Кіёсумі надаюць камяні. Сям’я Іватары збірала па ўсёй Японіі прыгожыя абкатаныя вадой буйныя валуны, якія былі прывезены сюды на параходах кампаніі Міцубісі. З гэтых камянёў былі пабудаваны штучныя ўзгоркі і сухія вадаспады, дзве паслядоўнасці роўных камянёў утвараюць дарожкі па мелкаводдзі — іса-ватары. Агульная колькасць камянёў, выкарыстаных для ўпрыгожвання саду, такая вялікая, што сад можа ўспрымацца як сад камянёў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Іса-ватары
Камяні, якія ўпрыгожваюць сад
Карп, качка і чарапаха
Каменны ліхтар
Алтар Sekibutsugun

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]