Перайсці да зместу

Сайман Расел Біл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сайман Расел Біл
англ.: Simon Russell Beale
Дата нараджэння 12 студзеня 1961(1961-01-12)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія музыкант, гісторык музыкі, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлевядучы, тэлеакцёр, акцёр, пісьменнік, гісторык
Кірунак камедыі Шэкспіра[d]
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр

Прэмія Лорэнса Аліўе

ганаровы доктар[d] (17 верасня 2010)

IMDb ID 0750971
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Сайман Расел Біл (англ.: Simon Russell Beale; нар. 12 студзеня 1961(1961-01-12)[1], Penang[d][2] ці Вялікабрытанія[3]) — брытанскі акцёр.

Біл нарадзіўся ў малайскім горадзе Пенанг, дзе яго бацька Пітэр Біл служыў ваенным медыкам, а маці Джулія Райт таксама працавала лекарам. У 14 гадоў ён упершыню выйшаў на сцэну ў ролі Дэздэмоны ў пастаноўцы школьнага тэатра «Рэдгрэйв» кліфтанскага каледжа. Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.

Біл найбольш вядомы як тэатральны акцёр і выканаўца роляў у шэкспіраўскіх п’есах. Газета The Independent назвала яго «найвялікшым тэатральным акцёрам свайго пакалення».

У 2011 годзе сыграў ролю Іосіфа Сталіна ў п’есе «Саўтары» шатландскага кінасцэнарыста і драматурга Джона Ходжа ў Каралеўскім нацыянальным тэатры, гэтая пастаноўка атрымала прэмію Лоўрэнса Аліўе.

У 2003 годзе Біл быў удастоены звання камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Біл тройчы атрымліваў прэмію Лоўрэнса Аліўе: у 1996 годзе як найлепшы акцёр другога плана за ролю ў бенджонсанаўскай камедыі «Вальпонэ, або Ліс». У 2000 годзе атрымаў прэмію Аліўе як найлепшы акцёр мюзікла за ролю Пангласа ў пастаноўцы мюзікла Леанарда Бернстайна «Кандыд», а ў 2003 годзе ўжо як драматычны акцёр — за загалоўную ролю ў чэхаўскай п’есе «Дзядзька Ваня». У 2013 годзе атрымаў прэмію BAFTA TV у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана» за выкананне ролі Фальстафа ў міні-серыяле, пастаўленым Бі-бі-сі паводле шэкспіраўскіх п’ес.

  1. а б Simon Russell Beale // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #135155606 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. а б Národní autority České republiky Праверана 12 кастрычніка 2025.