Сайман Шустэр
| Сайман Шустэр | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, замежны карэспандэнт, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 1983[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Сайман Шустэр (англ.: Simon Shuster; нар. 1983[1][2], Масква) — амерыканскі журналіст, рэдактар. Карэспандэнт часопіса Time з 2013 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве[3]. У 1989 годзе сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Шустэр вырас у Сан-Францыска. Скончыў Стэнфардскі ўніверсітэт[4]. Быў рэдактарам студэнцкай газеты The Stanford Daily[5].
У 2006 годзе вярнуўся ў Маскву, дзе працаваў журналістам, асвятляючы палітыку Расіі і суседніх дзяржаў для The Moscow Times, Associated Press, Reuters на працягу сямі гадоў[4].
У 2013 годзе пачаў працаваць у Time. З пачаткам расійска-ўкраінскага канфлікту асвятляў яго развіццё ў сваіх артыкулах. Пасля артыкула «У Расіі — злачынства без пакарання» пра збіты Boeing 777 у Данецкай вобласці яму забаранілі ўезд у Расійскую Федэрацыю[4]. У сувязі з гэтым пераехаў у Берлін, дзе адказваў за асвятленне падзей у Еўропе і на постсавецкай прасторы. У лютым 2020 года пераехаў у Нью-Ёрк[5].
У красавіку 2022 года падчас расійскага ўварвання ва Украіну правёў дзве тыдні з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і яго асяроддзем. Па выніках паездкі апублікаваў артыкул у Time у нумары з фотаздымкам Зяленскага на вокладцы[6]. У ліпені 2022 года абвясціў пра выхад сваёй першай кнігі «Калі свет назірае: Уладзімір Зяленскі і вайна ва Украіне», якая павінна быць апублікаваная выдавецтвам HarperCollins[7].
У кастрычніку 2023 года яго артыкул «Ніхто так не верыць у нашу перамогу, як я, ніхто» пра дзеянні Зяленскага і выклікі ва ўнутранай і знешняй палітыцы Украіны падчас расійскага ўварвання выклікаў шырокі рэзананс у ўкраінскім грамадстве[8].
Інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам
[правіць | правіць зыходнік]
27 ліпеня 2025 года ў Мінску Сайман Шустэр узяў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі для Time[9]. Паводле яго, ініцыятыва належала беларускаму боку, і ўжо падчас першага кантакту чыноўнік з урада Лукашэнкі нават пацікавіўся, колькі будзе каштаваць арганізацыя інтэрв'ю, што ў заходняй журналістыцы разглядаецца як хабар, і быў здзіўлены, што гэта немагчыма[9]. Пасля некалькіх званкоў і перамоў бакі дамовіліся, што размова адбудзецца без абмежаванняў па тэмах[9].
Шустэр адзначаў, што Лукашэнка імкнуўся пазіцыянаваць сябе як магчымы пасрэднік у кантактах паміж ЗША і Расіяй, перадаючы сігналы аб гатоўнасці Пуціна да перамоў[10]. У артыкуле Time ён выказаў здагадку, што такі «канал сувязі» мог быць тактычнай гульнёй Масквы дзеля выйгрышу часу і дэзарыентацыі Захаду[10]. Лукашэнка ў інтэрв'ю заяўляў, што Украіна вінаватая ў эскалацыі, раіў Трампу весці перамовы з Пуціным без удзелу Уладзіміра Зяленскага, а Еўропу называў другасным гульцом[10].
Сярод іншых выказванняў Лукашэнка дапусціў, што наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць палітык з іншым курсам, але «без рэвалюцыйных ломак», і параўнаў сваю магчымую ўдзельнасць у будучых выбарах з узростам і выглядам Дональда Трампа[11]. Ён таксама прызнаў, што ў Расіі існуюць «заклапочаныя» яго спробы наладзіць адносіны з ЗША, але небяспекі ў гэтым не бачыць, назваўшы Беларусь «суагрэсарам» разам з Расіяй[12].
Уражанні Шустэра былі скептычнымі: ён зрабіў выснову, што сумесныя дзеянні Лукашэнкі і Пуціна былі накіраваныя на заключэнне міру на ўмовах, выгадных Расіі, і дапамаглі расійскім войскам працягнуць наступленне ва Украіне[10].
Рэакцыя ў афіцыйных колах
[правіць | правіць зыходнік]Пасля публікацыі артыкула прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што чакала «сур’ёзнасці» ад журналіста, але ў выніку атрымалася не зусім тое, чаго хацелі ў Мінску[13]. Прарасійскія прапагандысты, у тым ліку Рыгор Азаронак, публічна абвінавацілі Шустэра ў хлусні і перакручваннях[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За заслугі» III ступені (23 жніўня 2022) — за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, істотны ўклад у папулярызацыю ўкраінскай дзяржавы ў свеце[14].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Simon Shuster. The Showman: Inside the Russian Invasion of Ukraine That Shook the World and Made a Leader of Volodymyr Zelensky ― An Insider Account of the War and the Making of a Leader (англ.). — New York: William Morrow, 2024. — 384 с. — ISBN 0-0633-0742-1.
- Саймон Шустер. Шоумен: Владимир Зеленский и война в Украине (руск.) / перевод Dmitry Rechkalov Bureau, New York. — Riga, Latvia: Medusa Project (Meduza), 2025. — 492 с. — ISBN 9789934925542.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://issuu.com/forlagetpeoples/docs/peoples_katalog_issuu_x — С. 6.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 11 ліпеня 2025.
- ↑ Саймон Шустер о путинской России (руск.). ИноСМИ (18 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ а б в Сенсацыя ад Time. Як чалавек Трампа пры падтрымцы агента Крамля паклаў вока на ўкраінскі ВПК (руск.). dsnews.ua (9 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Simon Shuster (англ.). dartcenter.org. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Time: Зяленскі злы на саюзнікаў праз недахоп дапамогі, але працягвае верыць у перамогу (руск.). Украінская праўда. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Карэспандэнт Time выдасць кнігу пра Зяленскага (укр.). suspilne.media (16 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ «Веры ў ЗСУ ўжо недастаткова». Ва Украіне абмяркоўваюць рэзанансны артыкул TIME: рэакцыя на «халодны душ» для Зяленскага і ўсёй краіны (руск.). nv.ua (31 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 1 лістапада 2023.
- ↑ а б в Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы . Наша Ніва (8 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2025.
- ↑ а б в г «Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам . Наша Ніва (8 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2025.
- ↑ Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае . Наша Ніва (8 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2025.
- ↑ «Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі . Наша Ніва (8 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2025.
- ↑ а б «Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра . Наша Ніва (8 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2025.
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны №595/2022 (укр.). president.gov.ua (23 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана 1 лістапада 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Сайман Шустэр пра забарону на ўезд у Расію, новага канцлера Германіі, прымірэнне Расіі і Украіны // Тэлеканал OstWest