Сакаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Сакаль
укр.: Сокаль
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
2015 Sokal, Ratusz 04.JPG
ратуша
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
8,47 км²
Вышыня цэнтра
198 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
21 000 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3257
Паштовы індэкс
80000
Аўтамабільны код
BC / 14
Сакаль на карце Украіны ±
Сакаль (Украіна)
Сакаль
Сакаль (Львоўская вобласць)
Сакаль

Сакаль (укр.: Сокаль) — горад раённага значэння Сакальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны ў паўночнай Галічыне, на правым беразе Заходняга Буга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Сакаля выяўленыя археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту, неаліту і бронзы, грэцкія, кельцкія. Сакаль ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1377 годзе як горад Бэлзскага княства. У 1424 г. атрымаў магдэбургскае права — прадастаўленае Земавітам Бэлзскім; з 1462 г. Сакаль — павятовы горад Бэлзскага ваяводства Польшчы, у 1772-1918 належаў да Аўстрыі; у 1939 г. павятовы горад Львоўскага ваяводства. У лютым 1919 баі І корпуса Украінскай Галіцкай Арміі з палякамі, летам 1919 г. Сакаль заняла польскае войска.

У 1930-х гадах існаваў этнаграфічны музей, экспанаты якога ў большасці набыў адвакат д-р Багдан Чайкоўскі ў 1936-1939 гадах (у 1941 закатаваны бальшавікамі). Музей «Чалавек. Зямля. Сусвет» створаны ў 1985 намаганням мужа і жонкі Анатоля і Наталлі Пакацюкіў.

У Сакале да 1951 г. знаходзілася цудатворная ікона Сакальской маці Божай.

Будучы прэзідэнт ЗУНР Яўген Петрушэвіч пасля атрымання ступені доктара права адкрыў адвакацкую канцылярыю ў Сакале (1908 года перанёс сваю адвакацкую канцылярыю з Сакаля да Сколе, дзе неўзабаве стаў пасаднікам горада).

2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага.