Сакаліная Гара (радовішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сакаліная Гара — радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, за 3 км на паўночны ўсход ад г. Вілейкі. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,84 млн, м³.

Пясчана-жвіровая парода жаўтавата-шэрая, бураватыя, месцамі слабагліністая, з праслойкамі і лінзамі розназярністых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 12-61 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да 3 %, у жвіры да 1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,7-15 м, ускрышы (пяскі, супескі) да 4 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, тынкавальных і муровачных раствораў, у дарожным будаўніцтве. Не распрацоўваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]