Сакар’я (рака)
Выгляд
| Сакар’я | |
|---|---|
| турэцк.: Sakarya | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 65 000 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Çifteler[d] |
| • Каардынаты | 39°21′10″ пн. ш. 31°03′32″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Чорнае мора |
| • Каардынаты | 41°07′37″ пн. ш. 30°38′56″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Сакар’я (турэцк.: Sakarya; таксама Сангарыус: грэч. Σαγγάριος, лац. Sangarius) — рака ў паўночна-заходняй частцы паўвострава Малая Азія, упадае ў Чорнае мора. Асноўныя прытокі — Порсук, Анкара (на беразе якой размешчана сталіца Турцыі Анкара). Несуднаходная. У нізоўях размешчаны горад Адапазары. Вярхоўі ракі размешчаны ў гістарычнай вобласці Фрыгіі, а вусце ў Віфініі. Сакар’я з’яўляецца другой па велічыні ракой Турцыі, а яе працягласць складае па розных ацэнках ад 790 да 824 км. Плошча басейна каля 65 тыс. км ². Сярэдні расход вады каля 200 м3/с. У водах ракі водзіцца крымскі вусач.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).