Сакота (горад)
Выгляд
Сакота
Сакота
| ||||||||||||||||||
Сако́та — горад у Нігерыі, з 1976 г. адміністрацыйны цэнтр штата Сакота.
Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Нігерыі, за 80[1] км у напрамку на поўдзень ад мяжы, у даліне ракі Сакота (прыток Нігера). Насельніцтва горада ў 1981 годзе складала каля 100 000[2] чалавек. Горад з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог і гандлёва-размеркавальным цэнтрам рэгіёна па вырошчванню рысу, арахісу, цукровага трыснягу, бавоўны і жывёлагадоўлі. У Сакота дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць цэменту, апрацоўка скур і інш. Дзейнічае ўніверсітэт Асмана дан Фодзіа (англ.: Usmanu Danfodiyo University)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны ў 1804 годзе. У XIX стагоддзі з'яўляўся сталіцай дзяржавы Сакота.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1969 год — 104 200[3] чал.
- 1981 год — каля 100 000[2] чал.
- 2006 год — 428 760 чал. (вобласць мясцовага самакіравання)[1]
Зноскі
- ↑ а б в Sokoto // Encyclopædia Britannica (англ.)
- ↑ а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 372. — 671 с. с илл.
- ↑ Сокото (город в Нигерии) // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 372. — 671 с. с илл. (руск.)