Сакратыс Папастатопулас
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1988[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сакратыс Папастатопулас (грэч. Σωκράτης Παπασταθόπουλος; нар. 9 чэрвеня 1988, Каламата, Грэцыя) — колішні грэчаскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў прафесійную кар’еру ў афінскім АЕКу. У камандзе дэбютаваў 26 кастрычніка 2005 года ў матчы на Кубак Грэцыі супраць «Яніны» (3:0), у гэтым матчы Сакратыс забіў гол. У студзені 2006 года быў аддадзены ў шасцімесячную арэнду ў «Нікі Волас». Пасля таго як вярнуўся ў АЕК змагаўся за месца ў аснове. 14 мая 2008 года Папастатопулас вывеў АЕК на дэрбі з «Панатынаікосам» у якасці капітана — стаўшы самым маладым іграком у гісторыі грэчаскага АЕКу, які апранаў капітанскую павязку.
У жніўні 2008 года перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа», клуб заплаціў за Сакратыса 4 млн еўра[3]. У камандзе дэбютаваў 27 верасня 2008 года ў матчы супраць «Фіярэнціны» (1:0).
У ліпені 2010 года перайшоў у італьянскі «Мілан», клуб заплаціў за Сакратыса 5 млн €, а таксама ў стан клуба з Фларэнцыі перайшлі Дзігоні і Адуамадзі. У ліпені 2011 года Сакратыс перайшоў у «Вердэр» на правах арэнды, дамова была разлічана на адзін сезон з магчымасцю выкупу правоў футбаліста наступным летам, якой брэменцы і скарысталіся ўлетку 2012 года, выкупіўшы футбаліста.
28 мая 2013 года стаў іграком клуба «Барусія Дортмунд»[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнерам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 года. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 года ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Гуляў за зборную Грэцыі на Еўра-2012.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Мілан»
- Чэмпіён Італіі: 2011
«Барусія»
- Уладальнік Кубка Германіі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013, 2014
«Арсенал»
- Уладальнік Кубка Англіі: 2020
«Алімпіякос»
- Чэмпіён Грэцыі: 2021, 2022
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sokratis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sokratis Papastathopoulos // FBref
- ↑ «Джэноа» купил греческого защитника. www.sports.ru
- ↑ Боруссия Д подтвердила трансфер Сократиса. football.ua
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў рэгіёне Пелапанес
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Барусія Дортмунд
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Рэал Бетыс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК АЕК Афіны
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй