Сакрэтныя турмы ЦРУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзвычайныя праграмы перадачы падазраваных пад вартай — краіны, якія ўцягнутыя ў праграму, згодна з дакладам Фонду адкрытага грамадства.

Сакрэтныя турмы ЦРУ — засакрэчаныя ўстановы за межамі ЗША, дзе, па сцвярджэнні амерыканскіх уладаў, утрымліваліся падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці[1]. Звесткі аб дадзеных засакрэчаных месцах былі апублікаваны праваабарончымі арганізацыямі і сусветнай прэсай. Пачынаючы з 2 лістапада 2005 года, дадзеныя звесткі з’явіліся і ў амерыканскай прэсе («The Washington Post»).

У 2006 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы афіцыйна прызнаў факт існавання такіх турмаў. У сваёй прамове на дадзеную тэму ён заявіў пра тое, што гэтыя ўстановы былі неабходны па меркаваннях бяспекі і што ўтрымліваліся там толькі асабліва небяспечныя асобы, падазраваныя ў тэрарызме[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

     ЗША     Затрыманыя нібыта правезены праз гэтыя краіны     Выдача падазрваных нібыта праведзена ў гэтых краінах     Затрыманыя былі з гэтых краінКрыніцы: Amnesty International[3]. Human Rights Watch

Таемныя турмы размяшчаліся, у прыватнасці, на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы (Польшча і Румынія[4][5][6]). У чэрвені 2004 брытанская газета «The Observer» сцвярджала, што ў гэтай якасці выкарыстоўваюцца турма Аль-Тамара ў Марока, турма Мулхак аль-Мазра і штаб-кватэра мясцовай службы дзяржбяспекі ў Егіпце, а таксама ізалятары ў Літве[7], Польшчы[8], Катары, Саудаўскай Аравіі, Тайландзе і іншых краінах.

Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі даў згоду на размяшчэнне амерыканскай сакрэтнай турмы пасля тэрактаў у ЗША 11 верасня 2001 года. Па словах палітыка, ён прыняў рашэнне на падставе кодэкса НАТА аб узаемнай дапамозе ў выпадку нападу пасля таго, як даведаўся пра гібель палякаў у Сусветным гандлёвым цэнтры.

Катаванні[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з сакавіка 2002 на сакрэтных базах у Еўропе і Азіі стала ўжывацца так званая «пашыраная тэхніка вядзення допыту», якая цалкам афіцыйна дазваляе прымяненне шэрагу відаў катаванняў да зняволенага[9]. У рамках гэтай «тэхнікі» дапытваных запалохваюць, б’юць, прымушаюць стаяць на месцы да сарака гадзін, пазбаўляюць сну на тэрмін да 180 гадзін, пакідаюць распранутымі ў халодных камерах, аглушаюць пры дапамозе гучнай музыкі, імітуюць утапленне. Наглядчыкі пагражалі фізічнымі расправамі над сем’ямі зняволеных, у тым ліку дзяцей. Катаванні шырока ўжываліся ў тым ліку ў дачыненні да невінаватых людзей[10].

Зняволеных закопвалі ў равах, свідравалі ім дрылём зубы і чарапы, ужывалі ў іх дачыненні сексуальны гвалт[11]. Прымяненне катаванняў пацвярджаў Крэйг Мюрэй, які паведаміў у інтэрв’ю французскай газеце «Le Temp», што ён быў непасрэдным сведкам катаванняў у сакрэтных турмах МІ-6, а таксама бачыў дзясяткі складзеных спецслужбамі дакументаў аб катаваннях у сакрэтных турмах са штампам па сведчаннях зняволенага[12].

У 2010 годзе міжнародная праваабарончая арганізацыя Physicians for Human Rights абвінаваціла лекараў ЦРУ ў саўдзеле пры катаваннях і вывучэнні метадаў павышэння іх эфектыўнасці[13].

У 2016 годзе Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці за здзейсненыя ў сакрэтных турмах ЦРУ злачынствы кіраўнікоў тых краін, якія пагадзіліся размясціць іх на сваёй тэрыторыі[10].

Знішчэнне відэазапісаў допытаў[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада 2005 года амерыканскімі спецслужбамі знішчаны відэазапісы ЦРУ[14], на якіх змяшчаліся допыты меркаваных членаў Аль-Каіды Абу Зубайды (90 плёнак) і Абд аль-Рахіма аль-Нашыры (2 стужкі), праведзеныя ў 2002 годзе ў сакрэтнай турме ў Тайландзе[15]. На дванаццаці стужках адлюстраваны допыты з выкарыстаннем «пашыраных метадаў» (катаванняў)[16]. Інфармацыя аб ліквідацыі відэазапісаў і іх змест сталі вядомы грамадскасці ў снежні 2007 года[17]. У 2010 годзе спецыяльны пракурор Міністэрства юстыцыі Джон Дарэм, па выніках расследавання, пастанавіў не ўзбуджаць ніякіх крымінальных спраў супраць знішчальнікаў плёнак[18].

Закрыццё[правіць | правіць зыходнік]

23 студзеня 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама выдаў указ аб закрыцці ўсіх сакрэтных турмаў ЦРУ[19].

У красавіку таго ж года дырэктар ЦРУ Леон Панета абвясціў аб ліквідацыі турмаў за мяжой[20].

Рашэнні ЕСПЧ[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў 2014 і 2018 гадах па пазовах Абд Рахіма Нашыры і Абу Зубайды прызнаў факты грубага парушэння правоў чалавека ў сакрэтных турмах ЦРУ на тэрыторыі Польшчы[21], Румыніі і Літвы[22][23] і прысудзіў ім кампенсацыю.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

На тэму сакрэтных турмаў ЦРУ зняты мастацкі фільм «Версія» (2007).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Спецслужбами США осуществлялись незаконные аресты граждан на территории Европы» (Дик Марти // pk.kiev.ua, 28.06.2006).
  2. Bush: Top terror suspects to face tribunals, CNN / AP (6 верасня 2006). Праверана 6 верасня 2006.
  3. Document. Amnesty International. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  4. Морозова В. И на Украине тюрьмы ЦРУ? // Красная звезда, 14.03.2006
  5. Моторный А. В лесах под Киевом… // Объектив-Но
  6. По информации Дика Марти, тюрьмы были размещены в Польше и в Румынии с согласия президентов этих стран — ПАСЕ против ЦРУ Архівавана 5 мая 2014. // Росбалт, 25.06.2007
  7. Палестинец решил судиться с Литвой из-за «тюрьмы ЦРУ» Архівавана 29 кастрычніка 2011. // Лента.ру, 28.10.2011
  8. Главная европейская тюрьма ЦРУ располагалась в Польше Архівавана 24 ліпеня 2012. // Лента.ру, 09.12.2005
  9. См. Подозреваемых в терроризме ЦРУ пытает творчеством Эминема Архівавана 10 сакавіка 2013. // Лента.ру, 19.11.2005
  10. а б Комментарий Уполномоченного МИД России по вопросам прав человека, демократии и верховенства права К.К.Долгова в связи с обнародованием в США доклада о пытках в секретных тюрьмах ЦРУ(недаступная спасылка). МИД России. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2016. Праверана 16 лютага 2016.
  11. Exclusive: Detainee alleges CIA sexual abuse, torture beyond Senate findings Архівавана 4 сакавіка 2016. // Reuters, 02.06.2015
  12. ПАСЕ против ЦРУ — ПАСЕ, ЦРУ, секретные тюрьмы Архівавана 5 мая 2014. // Росбалт, 25.06.2007
  13. Experiments in Torture: Medical Group Accuses CIA of Carrying Out Illegal Human Experimentation. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2018.
  14. Key omission in memo to destroy CIA terror tapes (July 25, 2010).
  15. Tapes by C.I.A. Lived and Died to Save Image (December 30, 2007).
  16. Klasfeld, Adam. CIA Won't Face Sanction for Destroying Tapes (October 6, 2011).
  17. CIA Destroyed Videos Showing Interrogations: Harsh Techniques Seen in 2002 Tapes (December 7, 2007).
  18. No Criminal Charges Sought Over C.I.A. Tapes (November 9, 2010).
  19. Официальный сайт Белого Дома США - Указ Президента №13491 - Обеспечение Законных Допросов (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 12 верасня 2012.
  20. CIA shuts down its secret prisons (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 12 верасня 2012.
  21. ЕСПЧ признал Польшу виновной по делу о секретных тюрьмах ЦРУ Архівавана 2 лютага 2017. // РБК, 24.07.2014
  22. ЕСПЧ присудил по 100 тысяч евро компенсаций за пытки двум террористам — узникам тюрем ЦРУ в Румынии и Литве Архівавана 31 мая 2018. // NEWSru.com, 31.05.2018
  23. Цугцванг для Вильнюса: решение ЕСПЧ неприятно удивило власти Литвы Архівавана 11 студзеня 2022. // Вести.ру, 10 января 2022

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]