Сакрэт (могілкі)
Выгляд
| Сакрэт? | |
|---|---|
Сакрэт | |
| 53°40′40″ пн. ш. 23°52′39″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Вобласць | Гродзенская вобласць |
| Месцазнаходжанне | Гродна |
| Гістарычны раён | Сакрэт |
| Гісторыя | |
| Дата заснавання | 1973 |
| Плошча | 28,3 га |
Сакрэт — дзеючыя могілкі ў Гродне, размешчаныя па праспекце Касманаўтаў, ва ўрочышчы Сакрэт. Адкрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. Плошча складае 28,3 га[1].
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Ілья Сямёнавіч Антонаў (1913—1981)[1] — Герой Савецкага Саюза.
- Юрый Ігаравіч Гумянюк (1969—2013) — беларускі паэт, празаік, журналіст, эсэіст.
- Піліп Пятровіч Дайнека (1916—1979)[1] — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Беластоцкай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы.
- Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў (1918—1980)[1] — работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы.
- Сямён Мікалаевіч Домаш (1950—2019) — беларускі палітычны дзеяч.
- Міхась Дуброўскі (1897—1983) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
- Якаў Мікалаевіч Кімберг (1909—1993) — беларускі савецкі акцёр.
- Рэнальд Іванавіч Кныш (1931—2019) — савецкі трэнер па спартыўнай гімнастыцы.
- Браніслаў Андрэевіч Ржэўскі (1905—1980) — беларускі літаратуразнаўца і педагог.
- Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка (1954—2019) — беларускі мастак, дызайнер інтэр’ераў і мэблі.
У 1990-х на могілкі Сакрэт з’явілася нямала пахаванняў мясцовых крымінальных аўтарытэтаў[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Кладбища // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- ↑ Кладбище Секрет в Гродно (руск.). Ритуальные услуги в Гродно. Праверана 20 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кладбища // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сакрэт (могілкі)
