Саксонскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Саксонскі палац, Варшава)
Славутасць
Саксонскі палац
польск.: Pałac Saski
52°14′28″ пн. ш. 21°00′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм і архітэктура барока[d]
Архітэктар Адам Ідзкоўскі
Дата скасавання 1944
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саксонскі палац (польск.: Pałac Saski) — знішчаны палац у стылі класіцызму, які знаходзіўся ў Варшаве паміж Саксонскім садам і плошчай Юзафа Пілсудскага.

Палац быў разбураны гітлераўскімі войскамі пасля паразы Варшаўскага паўстання 1944 года і да цяперашняга часу не адноўлены. Ад яго засталіся толькі тры аркады, пад якімі знаходзіцца Магіла Невядомага Салдата.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Саксонскі палац у XVII стагоддзі
Саксонскі палац каля 1890 года
Саксонскі палац каля 1930 года
Разваліны Саксонскага палаца ў 1945 годзе

Пасля 1661 года вялікі падскарбі каронны Ян Анджэй Морштын пабудаваў палац у стылі барока з чатырма вежамі па вуглах. У 1713 годзе палац быў набыты каралём Аўгустам Моцным, які пачаткаў перабудову будынка. Працы пад кіраўніцтвам архітэктараў Карла Фрыдрыха Пёпельмана (ням.: Karl Friedrich Pöppelmann) і Даніэля Раўха (ням.: Daniel Rauch) доўжыліся да 1748 года, але ўжо ў 1724 годзе палац стаў каралеўскай рэзідэнцыяй.

З заходняга боку палаца кароль Аўгуст Моцны заснаваў напачатку XVIII стагоддзя Саксонскі сад (польск.: Ogród Saski) — рэгулярны парк, у які з мая 1727 года быў адкрыты доступ усім жыхарам Варшавы. Пасля смерці караля Аўгуста III у 1763 годзе палац страціў статус рэзідэнцыі і паступова прыходзіў да заняпаду. З усходняга боку палаца ў 1791 годзе была створана Саксонская плошча, цяперашняя плошча Маршала Юзафа Пілсудскага.

У 1837 годзе архітэктар Адам Ідзкоўскі па замове варшаўскага камерсанта Івана Скварцова распрацаваў праект перабудовы палаца. Замест разбуранай сярэдняй часткі будынка архітэктар пабудаваў у 1839–1842 гадах каланаду на адзінаццаці аркадах. Фасады палаца былі перабудаваны ў стылі класіцызму. У 1862-1915 гадах у палацы размяшчалася камандаванне III-й Варшаўскай ваеннай акругі.

У 1923 годзе перад каланадай быў усталяваны помнік князю Юзафу Панятоўскаму працы дацкага скульптара Бертэля Торвальдсена, прывезены польскімі войскамі з гомельскага палаца Паскевіча. У 1925 годзе пад аркадамі каланады была створана магіла Невядомага Салдата. Да 1939 года ў палацы знаходзіўся генеральны штаб Войска Польскага.

Пасля Другой сусветнай вайны разваліны палаца былі знесены, астатнія падмуркі былі засыпаны зямлёй і засеяныя травой. Магіла Невядомага Салдата была адноўлена. У 2006 годзе распачаты даследаванні на прадмет магчымасці адбудовы палаца. Былі адкапаны падмуркі, абвешчаны конкурс на праект аднаўлення пабудовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • M. M. Drozdowski, A. Zahorski "Historia Warszawy", PWN, Warszawa, 1975.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]