Сакі (Гайнаўскі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сакі
польск.: Saki
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
135 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-250
Аўтамабільны код
BHA
Сакі на карце Польшчы ±
Сакі (Гайнаўскі павет) (Польшча)
Сакі (Гайнаўскі павет)
Сакі (Гайнаўскі павет) (Падляскае ваяводства)
Сакі (Гайнаўскі павет)

Сакі (польск.: Saki, па-падляску: Sakí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэле. Вёска прыкладна ў роўных частках населена людзьмі праваслаўнага і каталіцкага веравызнання (парафія св. Зыгмунта ў Кляшчэлях).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вёскі Сакі пачынаецца ў XV стагоддзі, калі яна была заснавана як паселішча путных баяраў Бельскага замка. З часам яна падзялілася на дзве часткі. Адна частка вёскі належала да дробнай шляхты, нашчадкаў былых баяраў. Другая частка разам з дваром была сялянскай вёскай.

  • 1567 — Першая згадка пра вёску ў вопісе войска ВКЛ. Эльяш Сямёнавіч Сакоўскі паставіў для войска 1 каня.
  • 1572 — Сакоўцы — дэ-Сакі, Тымафей, Еўдакім, Сачко, Дымітр, Грынь, Фёдар.
  • 1595 — Сакоўцы ставяць капліцу ў гонар святога Дзімітрыя.
  • 1727 — Першыя пацверджаныя крыніцамі звесткі пра царкву ў Саках.
  • 1784 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца шляхціц Юзаф Лявіцкі, сын пінскага харужага Адама Лявіцкага.
  • 1793 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца Фларыян Цяшкоўскі, кляшчэлеўскі стараста і ад’ютант Браніцкага.
  • 1795 — у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай стала часткай Прусіі.
  • 1806 — У дваранскай частцы вёскі жыве 19 гаспадароў (нашчадкі былых баяраў) і членаў іх сем’яў.
  • 1807 — Частка Расійскай імперыі.
  • 1835 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца Тамаш Крынскі.
  • 1846 — У маёнтку Сакі Томаша Крынскага быў 51 мужчына і 43 жанчын.
  • 1864 — Караліна Крынская падпісала акт разняволення 16 гаспадароў (былых прыгонных).
  • 1887 — Заснаваная прыцаркоўная школа. У 1899 годзе яе наведвалі 14 дзяцей з Сакаў.
  • 1913 — Прымусовы аўкцыён маёнтка Сакі.
  • 1928 — 26 жыхароў Сакаў аб’ядналі свае зямельныя надзелы.
  • 1936 — Аб’яднанне надзелаў. Іх плошча на момант кансалідацыі склала 862,712 га.
  • 1939—1945 — У гады Другой сусветнай вайны некалькі сем’яў былі дэпартаваныя ў Савецкі Саюз ці працаваць у Германіі.
  • 1956 — Будаўніцтва новага будынка пачатковай школы. У 1988—1990 гадах у школе быў грунтоўны рамонт.
  • 1960 — Заснаваны фермерскія кааператывы.
  • 1968 — Заснаваная добраахвотная пажарная брыгада.
Карта ваколіц Сакаў 1942 года

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]