Сакі (Бельскі павет)
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Сакі на Вікісховішчы
|
Сакі́ (польск.: Saki, па-падляску: Sakí[1]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск Падляскі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход св. Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў прыналежала м.ін. служба пры транспартаванні каралеўскай пошты (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляху[4]. У міжваенны перыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікі палякі і 134 праваслаўных беларуса)[5]. Пасля Другай сусветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск Падляскі.
Ураджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Шаховіч (1953 — 2000) — беларускі паэт
Зноскі
- ↑ Pudlaśki nazvy. Saki. svoja.org. Праверана 20 красавіка 2015.
- ↑ Царква Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках (польск.) . Праверана 20 красавіка 2015.
- ↑ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (польск.) . Праверана 20 красавіка 2015.
- ↑ Рыгор Сасна, Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski – Ryboły – Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 23. (польск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (польск.) . Праверана 20 красавіка 2015.