Салавецкі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Салавецкі камень
Салавецкі камень, Масква. Фота 2006 г.
Салавецкі камень, Масква. Фота 2006 г.
55°45′35″ пн. ш. 37°37′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Лубянская плошча
Архітэктурны стыль minimalism in architecture[d]
Дата заснавання 1990
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7733295000№ 7733295000
Вышыня 1,75 м
Матэрыял граніт
Сайт memo.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салавецкі камень (руск.: Соловецкий камень) — помнік ахвярам палітычных рэпрэсій у СССР, размешчаны ў Маскве, на Лубянскай плошчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё помніка

Помнік ахвярам савецкіх рэпрэсій «Салавецкі камень» быў усталяваны ў скверы каля Політэхнічнага музея насупраць будынкі былога НКУС (пазней КДБ) у Маскве на Лубянцы па распараджэнні выканкама першага дэмакратычнага Массавета, абранага ўвесну 1990 года. Месца для ўстаноўкі помніка было выбрана з-за таго, што менавіта на Лубянцы падпісваліся дакументы на масавыя арышты людзей, якіх абвінавачвалі ў здрадзе радзіме і ў антыкамунізме.

У стварэнні помніка бралі ўдзел мастак-архітэктар С. І. Смірноў, канструктар В. Я. Корсі і актывісты таварыства «Мемарыял». Сродкі для яго ўстаноўкі былі вылучаны Урадам Масквы.

Гранітны валун да ўстаноўкі помніка знаходзіўся ў Тамарыным прычале, пасёлку Салавецкі, дзе ў 1919—1933 гадах быў Салавецкі лагер асобага прызначэння, а ў 1937—1939 гадах — Салавецкая турма асобага прызначэння. Камень для помніка выбіралі Міхаіл Буторын (гісторык, журналіст) і Генадзь Ляшэнка (галоўны архітэктар Архангельска). З Вялікага Салавецкага вострава ў Архангельск камень прывёз грузавы цеплаход «Саснавец», затым па чыгунцы яго даставілі ў Маскву.

Адкрыццё помніка адбылося 30 кастрычніка 1990 года[1], насупраць будынка НКУС-МДБ-КДБ СССР і помніка Феліксу Дзяржынскаму, які дэмантавалі пасля правалу Жнівеньскага путчу 1991 г. На адкрыццё помніка сабраліся тысячы людзей, а дзень 30 кастрычніка быў упершыню афіцыйна абвешчаны як Дзень палітвязня ў СССР (цяпер Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій). На мітынгу з нагоды адкрыцця помніка выступілі былыя палітвязні: Алег Волкаў, Анатоль Жыгулін, Сяргей Кавалёў.

Каля падножжа пастамента знаходзіцца надпіс «Гэты камень дастаўлены таварыствам „Мемарыял“ з Салавецкага лагера асобага прызначэння і ўсталяваны ў памяць ахвяр таталітарнага рэжыму».

У 2008 годзе помнік атрымаў статус славутасці[2].

У прэсе паведамлялася, што Салавецкі камень з'яўляецца неафіцыйным месцам выказвання палітычнага пратэсту: у 2011 году каля яго акцыі пратэсту праводзілі прадстаўнікі «Іншай Расіі» і «Салідарнасці»[3]. У снежні 2012 года каля Салавецкага каменя прайшла несанкцыянаваная акцыя расійскай апазіцыі «Марш свабоды»[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]