Саламанкскі Папскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саламанкскі Папскі ўніверсітэт
ісп.: Universidad Pontificia de Salamanca
Арыгінальная назва ісп.: Universidad Pontificia de Salamanca
Заснаваны 1940
Размяшчэнне Саламанка
Сайт upsa.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саламанкскі Папскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad Pontificia de Salamanca) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Саламанка ў аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон. Кантралюецца Каталіцкім Касцёлам.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе наступныя ступені бакалаўра, адаптаваныя да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі:

  • кананічнае права
  • навукі аб фізічнай актыўнасці і спорце
  • камунікацыі
  • сацыяльная адукацыя
  • медсястрынства
  • філасофія
  • біблейская філалогія
  • гуманітарныя навукі
  • камп’ютарныя навукі і тэхніка
  • лагапедыя
  • дашкольная адукацыя
  • пачатковая адукацыя
  • педагогіка
  • журналістыка
  • псіхалогія
  • рэклама і сувязі з грамадскасцю
  • архітэктура
  • будаўнічая тэхніка
  • камп’ютарныя навукі і тэхніка
  • упраўленне на прадпрыемстве прамысловасці
  • астэапатыя
  • фізіятэрапія
  • сацыялогія

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]