Саламон Яфімавіч Нэзлін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саламон Яфімавіч Нэзлін
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фтызіятр, урач
Навуковая сфера фтызіятрыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Саламон Яфімавіч (Хаймавіч) Нэзлін (руск.: Незлин Соломон Ефимович; 1892, Калышкі — 1990, Ізраіль) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта (1915). Загадчык губздраўаддзела (1918—1921) і дыспансерамі (1922—1923) у Віцебску. У 1923—1925 гг. у супрацьтуберкулёзным дыспансеры і санаторыі «Высокія горы» у Маскве; арганізатар і загадчык сацыяльна-гігіенічным і дыспансернымі аддзеламі Цэнтральнага інстытута туберкулёзу (1925—1941, 1943—1952) і адначасова інспектар па туберкулёзе ў Наркамздраве РСФСР і СССР. У 1941—1943 гг. намеснік дырэктара Казахскага інстытута сухотаў у Алма-Аце. У 1952—1953 гг. намеснік дырэктара Львоўскага інстытута туберкулёзу. У 1953 годзе знаходзіўся пад следствам па «справе ўрачоў». У 1953—1955 гг. загадчык арганізацыйна-метадычным аддзяленнем Цэнтральнага інстытута экспертызы працаздольнасцi.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Изучение туберкулеза среди национальностей СССР». М., 1930;
  • «Режим и лечение туберкулезного больного». М.-Л., 1936;
  • «Туберкулез легких в пожилом возрасте». М., 1948;
  • «Экспертиза трудоспособности и трудовое устройство больных туберкулезом легких». М, 1960;
  • «Противотуберкулезный диспансер». М., 1960.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]