Саланаватая вада
Выгляд
Саланаватая або міксагалінная вада — гэта такая вада, якая мае большую салёнасць , чым прэсная вада, але не настолькі, як марская вада . Гэта можа быць вынікам змешвання марской вады з прэснай (напрыклад, у вусцях рэк), або вынікам мінералізацыі з ваданосных гарызонтаў . Некаторыя віды дзейнасці чалавека могуць прывесці да засалення вады, у прыватнасці, будаўніцтва інжынерных збудаванняў , такіх як плаціны і затапленне прыбярэжных балот.
Саланаватая вада змяшчае ад 0,5 да 30 грамаў солі на літр, што часцей выяўляецца ў выглядзе 0,5 да 30 частак на тысячу (ppt або ‰).
Саланаватыя воды падзяляюцца на некалькі катэгорый:
- Алігагалінныя — мінералізацыя 0,5-5 ‰
- Мезагалінныя — 5-18 ‰
- Полігалінныя — 18-30 ‰
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Константинов А. С. Общая гидробиология. М.: Высшая школа, 1986.