Саланін
Выгляд
| Саланін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | Solanine |
| Хім. формула | C45H73NO15 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 868,059 г/моль |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 243-879-8 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Саланін — атрутны глікаалкалоід (гліказід), выпрацоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых. Змяшчаецца ў любой частцы расліны — у лісце, пладах, сцяблінах, клубнях і г. д. Найбольшае ўтрыманне саланіну назіраецца ў ягадах лісніка чорнага (Solanum nigrum) і ва ўсіх частках лісніка салодка-горкага (Solanum dulcamara). У клубнях бульбы ўтрымліваецца да 0,05 % саланіну (у прарослых, пазелянелых клубнях — значна павышаецца)[1]. Саланін таксама ўтрымліваецца ў недаспелых памідорах, але калі плод памідора вырастае да памераў, характэрных для яго гатунку, і пачынае святлець, становячыся белаватым ці крыху ружаватым, утрыманне саланіну памяншаецца і такія плады робяцца прыдатнымі ў ежу пасля кулінарнай апрацоўкі (марынавання ці засолкі).
Зноскі
- ↑ Бесараб С. В. Заметки фитохимика. Картофель. Часть третья. «Бульба Фугу» или СОЛАНИН // Хабр — habr.com, 9 февраля 2019, 01:20