Салата (род раслін)
| Салата (род раслін) | |||||||||||||||||||||
| Lactuca perennis | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Lactuca L., 1753 | |||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Латук, або Салата[2] (Lactūca) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскага слова lac («малако»), што звязана са змешчаным у расліне млечным сокам, які вылучаецца пры пашкоджанні сцеблаў і лісця.

Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Віды роду вельмі разнастайныя і прадстаўлены рознымі жыццёвымі формамі, такімі як аднагадовыя, двугадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, або кусты[3].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаныя па ўсім свеце, але ў асноўным ва ўмераных раёнах Еўразіі. Большасць дзікарослых відаў ксерафіты, прыстасаваныя для сухіх месцаў, але ёсць віды, якія аддаюць перавагу больш вільготным рэгіёнам, напрыклад, якія насяляюць у гарах Цэнтральнай Афрыкі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 147 відаў[4]:
- Lactuca perennis
- Lactuca quercina [syn. Lactuca chaixii Vill.] [syn. Lactuca stricta Waldst. & Kit.]
- Lactuca sativa — Латук
- Lactuca serriola — Салата компасная
- Lactuca tatarica
- Lactuca virosa — Салата ядавітая
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Самы вядомы прадстаўнік — папулярная гародніна латук-салата (Lactuca sativa), у якога у культуры вядома шмат сартоў, вырошчваецца ў камерцыйных маштабах і шырока прадаюцца паўсюль у свеце. Іншыя віды з’яўляюцца распаўсюджанымі пустазеллямі[3].
Салата компасная (Lactuca serriola) з’яўляецца компаснай раслінай[5].
Зноскі
- ↑ Звесткі пра род Lactuca у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Geographical distribution of wild Lactuca species
- ↑ Lactuca (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (22 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ Латук, Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и Н. Н. Цвелев. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1964. — Т. XXIX. — 796 с. — 2 200 экз.
- Фисюнов А. В. Стр. 34. Латук (молокан) татарский // Справочник по борьбе с сорняками. Издание второе. 1984 г..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Салата (род раслін): інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)