Салван Моміка
Салван Моміка | |
---|---|
сір. ܣܠܘܢ ܨܒܚ ܡܬܝ ܡܘܡܝܟܐ | |
![]() | |
Род дзейнасці | актывіст, крытык |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1986 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2025[1] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Салван Сабах Мацці Моміка (араб. سلوان صباح متَّى موميكا; 23 чэрвеня 1986, Бахдзіда[d], Найнава[d] — 29 студзеня 2025[1], Хоўвшэ[d], Сёдэртэлье[1]) — іракскі актывіст асірыйскага паходжання. Жыў у Швецыі. Праводзіў публічныя дэманстрацыі супраць ісламу. Стаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай гэтай рэлігіі ў сацыяльных сетках. У рамках сваіх публічных пратэстаў ён спальваў копіі Карана, што мусульмане лічаць вельмі абразлівым. Свае асабістыя думкі ён выказваў у TikTok, дзе набраў вялікую колькасць падпісчыкаў[2].
З-за сваёй адкрытай варожасці да ісламу ён сутыкнуўся з пагрозамі з боку радыкальна настроеных мусульман як у Швецыі, так і за яе межамі. У яго родным Іраку горад Аль-Куфа прызначыў узнагароду — два мільёны долараў і Каран, зроблены з двух кілаграмаў золата, таму, хто заб’е Салвана[3].
Увечары 29 студзеня 2025 года яго застрэлілі падчас стрымінгу ў TikTok у ягонай кватэры ў Сёдэртэлье, на поўдзень ад Стакгольма[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Koranbrännaren Salwan Momika ihjälskjuten i Södertälje — Expressen, 2025. Праверана 30 студзеня 2025.
- ↑ Участник акции с сожжением Корана застрелен в Швеции (руск.). Deutsche Welle (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Iraqi Quran burner leaves Sweden for Norway (англ.). Anadolu Ajansı (28 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2024. Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ В Швеции застрелен беженец из Ирака, известный акциями с сожжением Корана (руск.). BBC (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.