Перайсці да зместу

Сале (Марока)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Сале
араб. ‫سلا‬
ср.-атл. там.: ⵙⵍⴰ
34°03′00″ пн. ш. 6°49′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 116 м
Водныя аб’екты Атлантычны акіян
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 945 101 чал. (2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 11000
villedesale.ma (ар.) (фр.) (англ.)
Паказаць/схаваць карты


Сале (Марока) (Марока)
Сале (Марока)
Сале (Марока)


Мапа

Сале́[2] — адзін з найбуйнейшых гарадоў Марока, які ўтварае разам з Рабатам сталічную агламерацыю. Размешчаны на беразе Атлантыкі ў вусце ракі Бу-Рэгрэг, якая аддзяляе яго ад сталіцы дзяржавы. Насельніцтва 903 тыс. жых. (2007).

У Сярэднявечча Сале (заснаваны ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскага горада Сала) служыў найбуйнейшым портам Марока. У 1627 годзе становіцца логавам берберыйскіх піратаў і цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі. Нават Рабат у той час прызнаваў валадарства піратаў. «Горад карсараў» неаднаразова абстрэльваўся з гармат еўрапейскімі флатыліямі. Пра сваё паланенне салейскімі піратамі распавядае Рабінзон Круза. У XIX стагоддзі гавань Сале абмялела і порт быў закрыты.

Зноскі

  1. 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning — 7
  2. БелЭн 2002.