Салонаўка
Выгляд
| Салонаўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 11 км |
| Басейн | 52 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Атрэпкі |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Капасы |
| • Вышыня | каля 188,1[1] м |
| • Каардынаты | 55°41′18″ пн. ш. 30°11′47,40″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вышадскае |
| • Месцазнаходжанне | за 3 км ад вёскі Вышадкі |
| • Вышыня | каля 177,4[2] м |
| • Каардынаты | 55°36′45,70″ пн. ш. 30°09′14,30″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Аўсянка → Усвяча → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Гарадоцкі раён |
|
|
|
Салонаўка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Аўсянка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца каля вёскі Капасы, упадае ў возера Вышадскае за 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Вышадкі. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. У малаводныя гады рака перасыхае ў вярхоўі. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)