Салпаўселькя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Салпаўселькя
фін. Salpausselkä
60°35′24″ пн. ш. 25°23′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Салпаўселькя (Фінляндыя)
Салпаўселькя
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы
Тры грады Салпаўселькя і канцавая марэна цэнтральнай Фінляндыі (фінск.: fi:Sisä-Suomen reunamuodostuma).

Салпаўсе́лькя[1], хрыбты Салпаўс (фінск.: Salpausselkä, ад фінск.: salpa — засаўка і фінск.: Selkä — хрыбет) — узвышша на поўдні і паўднёвым усходзе Фінляндыі, вышыня да 247 м.

Уяўляе сабой 3 паралельныя канцовыя марэнныя грады, якія сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Марэны Салпаўселькя цягнуцца на 550 км уздоўж паўночных берагоў Фінскага заліва і Ладажскага возера. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Характэрны ўзгорыста-марэнны рэльеф. Грады складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу.

Частка марэн знаходзіцца пад вадой, некаторыя бачныя на астравах, як Уцё (фінск.: Utö) — самы паўднёвы населены востраў Фінляндыі. Самае буйное ўтварэнне — суседні востраў Юрма (фінск.: Jurmo), практычна цалкам уяўляе з сябе марэну з валуноў.

Для Салпаўселькі характэрныя хвойныя і мяшаныя лясы. Некаторыя рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]