Перайсці да зместу

Салтанаўка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Салтанаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 687 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213135
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244816046
Салтанаўка на карце Беларусі ±
Салтанаўка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Салтанаўка (Магілёўскі раён)
Салтанаўка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Салтанаўка (Магілёўскі раён)

Салта́наўка[1] (трансліт.: Saltanaŭka, руск.: Солтановка) — вёска ў Беларусі, у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 12[2] км у напрамку на поўдзень ад Магілёва[3], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чарназёмаўка[2], на рацэ Хватаўка. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р97[4]. На рацэ Хватаўка сажалка[4].

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Раней была Салтанаўскім фальваркам, які належаў па чарзе Солтанам, Сапегам, С. Богуш-Сестранцэвічу і Грыневічам.

У канцы XVIII стагоддзя тут знаходзілася суконная фабрыка, на якой вырабляліся сукно, абрусы і сурвэты па галандскім узоры і тонкае палатно[5].

Мясцовыя сяляне займаліся рамёствамі і лесасплаўнымі працамі, бо раней там, каля Дняпра, знаходзіўся адзін з галоўных у Магілёўскай губерні пунктаў збыту і сплаву лесу.

23 ліпеня 1812 года пад Салтанаўкай адбылася бітва французскіх войск з расійскімі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Беларусь 1995.
  4. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17, 50. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  5. Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феадалізма / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага. — № 1. [1795—1840]/ Менск : Бел. акад. навук, 1934. — 300 с. С. 9