Мемарыяльная капліца (Салтанаўка)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Салтанаўская мемарыяльная капліца)
| Капліца | |
| Мемарыяльная капліца | |
|---|---|
| | |
| 53°48′46″ пн. ш. 30°13′51″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Салтанаўка |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Архітэктар | Канстанцін Аляксеевіч Міхайлаў |
| Дата пабудовы | 1912 год |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Мемарыяльная капліца — капліца каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Магілёў — Бабруйск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1912 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава і скульптара Пятра Яцыны. Пастаўлена як мемарыяльны помнік на месцы бітвы пад Салтанаўкай
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цаглянае, квадратнае ў плане збудаванне, мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Фасады аформлены паўкалонамі тасканскага ордара, апяразаны антаблементам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 427
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 295
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Міцянін А. А. Салтанаўская мемарыяльная капліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемарыяльная капліца (Салтанаўка)- Мемарыяльная капліца (Салтанаўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Мемарыяльная капліца (Салтанаўка) на сайце Radzima.org
- Мемарыяльная капліца (Салтанаўка) на сайце «Архіварта»
