Салтанаўшчына
Аграгарадок
Салтанаўшчына
| ||||||||||||||||||||
Салта́наўшчына[1] (трансліт.: Saltanaŭščyna, руск.: Солтановщина) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Выні. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з канца XV ст. як двор Нясвіж пана Солтана Аляксандравіча, напэўна, цэнтр маёнтка нададзенага яму або яго бацьку пану Аляксандру Юр’евічу вял. кн. Казімірам або Аляксандрам са складу Нясвіжскай воласці. Дзе быў аднайменны цэнтр усёй воласці пэўна не вядома, на думку А. Мяцельскага, ён знаходзіўся на цяперашнім гарадзішчы Замкавішча за 3 км на захад ад солтанава «двара» Нясвіж (за 2 км на захад ад цэнтра аг. Салтанаўшчына). Солтанаў «двор» знаходзіўся на ўсходнім беразе Выні.
Пан Солтан памёр да канца студзеня 1495 года, «двор» Нясвіж перайшоў спадчынай яго непаўналетняму сыну Аляксандру Солтанавічу, апекуном быў пан Літавор Храптовіч. У скразе пана Солтанавіча ад 1516 года на апякуна «двор» Нясвіж згаданы упершыню, самі падзеі адбываліся ў 1495—1504 гадах. Са зместу скаргі ўжо ў канцы XV ст. «двор» быў цэнтрам буйной гаспадаркі, таксама згадваецца імя нясвіжскага намесніка.
Пазней «двор» называўся Нясвіжам Солтанаўскім, Солтанавай Гаццю (напэўна, ад гаці праз пойму Выні ад «двара» на заходні бераг) і ўрэшце Солтанаўшчынай. У 1580-я гады куплены Радзівіламі ва унукаў пана Аляксандра Солтанавіча, разам з усім маёнткам, які складаўся з яшчэ аднаго «двара» і чатырох сёлаў.
Паводле спісу 1870 года, маёнтак Салтанаўшчына ўваходзіў у Гавязнянскую воласць Слуцкага павета Мінскай губерні[2]. У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (1890) Салтанаўшчына апісана як былая радзівілаўская вёска і фальварак Нясвіжскай ардынацыі над Выняй; вёска мела 19 асад, фальварак — 14½ валокі, глебы былі пшанічныя, лугі добрыя[3].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Побач вёскі з усходу праходзіла савецка-польская мяжа. Паміж вёскай і мяжой былі створаны аднайменныя вайсковая асада і стражніца КАП «Солтанаўшчына». У 1922—1927 гадах Салтанаўшчына ўваходзіла ў гміну Лісуны, а пасля яе скасавання 1 кастрычніка 1927 года — у гміну Лань[4][5][6]. Паводле перапісу 1921 года, у вёсцы было 54 будынкі і 311 жыхароў (290 беларусаў, 14 палякаў, 6 яўрэяў і 1 чалавек іншай нацыянальнасці; 289 праваслаўных, 16 католікаў і 6 іудзеяў), у фальварку — 3 будынкі і 44 жыхары (39 палякаў і 5 беларусаў; 31 праваслаўны і 13 католікаў), у лесніцкай сядзібе — 1 будынак і 7 жыхароў-палякаў[5]. У вёсцы знаходзіўся паліцэйскі пастарунак: у жніўні 1926 года тут кароткі час утрымліваўся арыштаваны Сяргей Новік-Пяюн[7].
З 1939 года ў складзе БССР. На 2006 год у Салтанаўшчыне працаваў банна-пральны камбінат з парной і басейнам[8].
Да 2013 года Салтанаўшчына ўваходзіла ў склад Лявонавіцкага сельсавета[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква (1826 год) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000498
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Антонавіч Сланімскі (нар. 1948) — вучоны-эканаміст[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wołost Gowiezniańska (powiat słucki, gubernia mińska). Spis miejscowości (польск.). Radzima.net. Праверана 11 кастрычніка 2026.
- ↑ Sołtanowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1890. — T. XI. — S. 68. (польск.)
- ↑ Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. — 1922. — Nr 13, poz. 119. (польск.)
- 1 2 3 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. VII: Województwo nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1923. (польск.)
- ↑ Zmiany terytorjalne na obszarze powiatu nieświeskiego w województwie nowogródzkiem // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. — 1927. — Nr 83, poz. 745. (польск.)
- ↑ Андрэй Мельнікаў. «Недастрэлены». Сяргей Новік-Пяюн . Будзьма беларусамі! (28 лютага 2018). Праверана 10 кастрычніка 2026.
- ↑ ЗАО «1 Мая» Несвижского района. Уроки лидерства (руск.). СБ. Беларусь сегодня (7 кастрычніка 2006). Праверана 10 кастрычніка 2026.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.
- 1 2 Минская область: численность населения населённых пунктов по переписям 2009 и 2019 годов (руск.). pop-stat.mashke.org. Праверана 10 кастрычніка 2026.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салтанаўшчына- Салтанаўшчына на сайце Глобус Беларусі (руск.)
