Солтанавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Салтановічы)

Солтанавічы (Салтанавічы), або Солтаны — род лагойскіх баяр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVII ст. радавод баяраў Солтанавічаў змяшаны з радаводам магнатаў Солтанаў[1][2][3][4], што, на думку А. Бялецкага, зроблена наўмысна.

Пачынальнік — лагойскі баярын Солтан, які да 1477 года выслужыў у князя Аляксандра Чартарыйскага дзве службы ў Ганявічах з яго Лагойскіх уладанняў у Менскім павеце. Солтан меў сыноў Міхаіла, Ілью і Грыньку, а таксама дачок Марыну і Ганну.[5]

Сын князя Аляксандра — князь Сямён Чартарыйскі, зрабіў яшчэ болей, вызваліў братоў Солтанавічаў ад службы сабе з нададзенага бацькам маёнтка і дазволіў служыць з яго каму захочуць. Браты звярнуліся па прыняццё на службу да гаспадара, урэшце прынамсі Ілья і Грынька ўжо ў 1496 годзе былі дваранамі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У пацвярджальным прывілеі на маёнткі кн. Сямёну Чартарыйскаму вял.кн. Аляксандр асобна адзначыў, што з яго Лагойскіх уладанняў «на сябе выняў» сваіх дваран Солтанавічаў разам з нададзенымі князямі Чартарыйскімі маёнткамі, такім чынам падрэсліўшы іх статус гаспадарскіх баяр-шляхты.[6] Таксама вял.кн. Аляксандр даў Солтанавічам яшчэ маёнткі побач Лагойска.

Род згас на ўнучцы Солтана.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

  • Солтан (? — да 1492), баярын лагойскі
    • Міхаіл Солтанавіч (? — да 1496), нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымалі браты Ілья і Грынька[6]
    • Ілья Солтанавіч (? — 1521—1522), дваранін гаспадарскі, пазней прыняў манаства пад імем Іосіф, быў епіскапам смаленскім, затым мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі[5], нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымаў або брат Грынька, або ўжо братава дачка
    • Грынька Солтанавіч (? — да 1538), дваранін гаспадарскі, пакінуў толькі дачку Ганну
      • Ганна Грынькаўна[7], (? — пасля 1538), у першым шлюбе (пасля 1516) была з князем Васілём Іванавічам Пузынам[8] (зг. 1509[9], 1514, 1516 — †1521), у другім (перад 1524) — з дваранінам гаспадарскім Юхнам Ваньковічам[10]. Па смерці першага мужа ўспадкавала маёнтак Глыбокае Віцебскага павета, у 1522 годзе судзілася з дзеверам — кн. Цімафеем Іванавічам Пузынам за наезд на гэты маёнтак і шкоды. Другі муж — Юхна Ваньковіч, судзіўся з кн. Цімафеем за жончыну спадчыну па першым мужы — маёнтак Носава Мельніцкага павета, урэшце адсудзіў яго на карысць Ганны «до ее живота», які спачатку ўспадкаваў па браце кн. Цімафей — вырак вынес кар. Жыгімонт Стары 16.5.1524 года ў Кракаве[11]. У 1532 годзе Юхна судзіўся за жончыну спадчыну ў Ганявічах, у 1538 годзе ён жа атрымаў ад вялікага князя пацверджанне на селішча і сенажаць пад Лагойскам, якія раней належалі жончынаму бацьку Грыньку Cолтанавічу[6].[12]
    • Марына Солтанаўна, жонка (пасля 1456) князя Аляксандра Чартарыйскага[5]
    • Ганна Солтанаўна, жонка Васіля Гарнастая, пісара гаспадарскага (зг. 1507[13])[5]

Зноскі

  1. Пазднякоў 2014, с. 71.
  2. Флоря, 2011, с. 14
  3. Мірановіч, 2006, с. 10-11
  4. Вяроўкін-Шэлюта, 2006, с. 620
  5. а б в г Пазднякоў 2016.
  6. а б в Насевіч 2003.
  7. МЛ 46.
  8. МЛ 28. — № 72
  9. Lietuvos Metrika. Kn. 8: (1499—1514): Uzrasymu knyga 8. — Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidykla, 1994. — 649 p.
  10. ЛМ 20.
  11. LM 224. — № 108. — Р. 113—114.
  12. Wolff, 1895, p. 406—407.
  13. Археографическнй сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. т. I—XI. Вильна, 1867—1890. — Т. I, 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]