Сальваторэ Сірыгу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сальваторэ Сірыгу
Salvatore Sirigu au Camp des Loges (02082011) cropped.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Вальтэрына[1]
Нарадзіўся 12 студзеня 1987(1987-01-12)[2] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Italy.svg Італія
Рост 192 см[3]
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Джэноа
Нумар 57
Маладзёжныя клубы
1996—1999 Італія Росада
1999—2000 Італія Сініскола
2000—2002 Італія Пуры і Форці
2002—2005 Італія Венецыя
2005—2007 Італія Палерма
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2011 Італія Палерма 69 (-101)
2007—2008   Італія Крэманезэ 19 (-22)
2008—2009   Італія Анкона 15 (-24)
2011—2017 Францыя Пары Сен-Жэрмен 145 (-108)
2016—2017   Іспанія Севілья 2 (-4)
2017   Іспанія Асасуна 18 (-51)
2017—2021 Італія Тарына 141 (-206)
2021— Італія Джэноа
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Італія Італія (да 18) 3 (-1)
2005 Італія Італія (да 19) 2 (-3)
2007—2009 Італія Італія (да 21) 3 (-2)
2010— Італія Італія 27 (-18)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Золата Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2021
Commons-logo.svg Сальваторэ Сірыгу на Вікісховішчы

Сальвато́рэ Сі́рыгу (італ.: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік клуба «Джэноа» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сальваторэ Сірыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» і «Сініскола», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клуб, «Пуры і Форці». У 2002 годзе Сірыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[4]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Венецыю», і застаўся ў клубе да 2005 года, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 года, пасля матча Кубка Італіі супраць «Трыесціны», у крыві Сірыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэннем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпер мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу яго генетычнай будовы цела[5].

«Палерма»[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Сірыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды і трэцім галкіперам асновы клуба. 8 лістапада 2006 года ён дэбютаваў у складзе «расанера» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клубах.

У 2009 годзе Сірыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубінью. Пасля некалькіх няўдалых матчаў бразільца, у склад быў пастаўлены Сірыгу. Ён дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Лацыа» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювентуса» (2:0), ён выступіў беспамылкова[6]. Пасля гэтых матчаў Сірыгу цвёрда стаў галкіперам нумар адзін у камандзе і падоўжыў кантракт з клубам да 2015 года з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. еўра[7]. У чэрвені 2011 года Сірыгу выказаў жаданне застацца ў складзе «Палерма»[8].

«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]

28 ліпеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 4 гады[9][10].

У сезоне 2015/16 страціў месца ў асноўным складзе парыжан, і ў жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Севільі»[11]. Аднак правёў за севільцаў толькі тры матчы, і ў студзені 2017 на правах арэнды далучыўся да «Асасуны»[12]. Стаў асноўным брамнікам памплонцаў, аднак па выніках сезона 2016/17 «Асасуна» страціла месца ў Ла Лізе.

«Тарына»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2017 года разарваў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» і вярнуўся ў Італію, падпісаўшы пагадненне з «Тарына»[13]. Стаў асноўным брамнікам турынскай каманды. Пакінуў «Тарына» па паганенні бакоў у ліпені 2021 года.

«Джэноа»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2021 года стаў іграком «Джэноа».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага 2010 года Сірыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камеруна[14]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаўцы запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 года супраць зборнай Кот-д’Івуара (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Пары Сен-Жэрмен»:

Італія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]