Перайсці да зместу

Задроўеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сальніцкі сельсавет)
Задроўеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Задроўе
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 676
Задроўеўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Задро́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Задроўе.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сальніцкі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гальцаўскага і Роска-Сялецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Сальнікі. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тумініцкага сельсавета[1]. З 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 15 населеных пунктаў (Барэйшава, Дзятлава, Дубавое, Жалезнякі, Задроўе, Забалацце, Зайцава, Засеклі, Лісуны, Мезенава, Пагост, Пагосцік, Панізоўе, раз’езд Пагост і Роскі Сялец) у Аршанскім раёне, а астатнія 9 населеных пунктаў сельсавета (Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі) увайшлі ў склад Коханаўскага пассавета[2]. 11 верасня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Задроўе, сельсавет перайменаваны ў Задроўеўскі[3]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Дзятлава, Лісуны і Мезенава), у склад сельсавета з Малотынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дроздава, Казлова, Рагазіна і Хлусава)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Задроўеўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 854 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек[8].

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 35 (1115).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 29 лістапада 2018.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.