Сальсет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сальсет
англ. Salsette, маратхі सालशेत
Канхеры
Канхеры
Характарыстыкі
Плошча619 км²
Насельніцтва15 111 974 чал.
Шчыльнасць насельніцтва24 413,53 чал./км²
Размяшчэнне
19°09′06″ пн. ш. 72°52′28″ у. д.HGЯO
АкваторыяАравійскае мора
Краіна
РаёнМахараштра
Сальсет (Індыя)
Сальсет
Сальсет
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́льсет (англ.: Salsette, маратхі: सालशेत) — востраў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа індыйскага штата Махараштра. Большая частка вострава занята горадам Мумбаі. Плошча - 619 км². Насельніцтва (2011 г.) - 15 111 974 чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сальсет сфарміраваўся ў выніку ваганняў Аравійскага мора, калі прылівы ў чацвярцічны перыяд паступова затапілі нізіны, што злучалі сушу з мацерыком. У нашы дні востраў адлучаны ад паўвострава Індастан вузкім пралівам (каля 70 м), праз які пракладзена некалькі мастоў. Аднак астраўны масіў мае больш старажытнае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабою базальтавае плато, утворанае на лініі геалагічных разломаў. Выхады базальту фарміруюць скалістыя пагоркі. Найвышэйшая вяршыня Кахеры дасягае 467 м. Берагі нізкія, часам абрамленыя пясчанымі пляжамі. У выніку меліярацыі ўзбярэжжа плошча вострава істотна ўзрасла ў параўнанні з мінулым.

Клімат трапічны вільготны. З сярэдзіны чэрвеня да пачатку верасня працягваецца сезон мусонаў. Дажджы жывяць глебу, утвараюць унутраныя рэкі і азёры, якія з'яўляюцца важнай крыніцай пітной вады для гараджан Мумбаі.

На поўначы вострава створаны невялікі нацыянальны парк Санджай-Гандзі (87 км²), дзе пад аховай знаходзяцца каля 1000 відаў флоры, 251 від птушак і 40 відаў сысуноў, у тым ліку некалькі леапардаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці востраў Сальсет з'яўляўся важным гандлёвым і рэлігійным цэнтрам Конканскага берага. Згодна традыцыі, Св. Варфаламей ператварыў мясцовых жыхароў у хрысціян ужо ў I ст. н. э. У II ст. н. э. яго ўпадабалі будысцкія манахі. Захавалася 109 пячор з рэшткамі будысцкіх храмавых комплексаў. Найбольш вядомы пячоры Канхеры. К канцу 1 тысячагоддзя н. э. пануючай рэлігіяй стаў індуізм.

Лічыцца, што ў мінулым на востраве існавала 66 вёсак, жыхары якіх займаліся рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У 1343 г. ён трапіў у склад Гуджарата. У 1534 г. быў захоплены партугальцамі. На ім некаторы час жыў Гарсія дэ Орта, партугальскі натураліст яўрэйскага паходжання. Ён займаўся апісаннем індыйскіх лекавых раслін. У 1668 г. Сальсет быў здадзены ў арэнду англічанам. Яны заснавалі горад Бамбей, куды пераехала з Сурата штаб-кватэра Ост-Індскай кампаніі. У 17371774 гг. Сальсет быў акупаваны маратхамі. У 1782 г. афіцыйна далучаны да Брытанскай Індыі. З 1947 г. у складзе незалежнай Індыі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]