Саляная дарога
Выгляд
Саляная дарога (лац.: Via Salaria) — старажытны гандлёвы шлях, па якім праходзіла транспарціроўка солі, што адлюстравана ў назве дарогі.
Саляная дарога забяспечвала Рыму манаполію на соль і стала адной з крыніц росквіту горада. У Рыме дарога пачыналася каля Салянай брамы сцяны Аўрэліяна і вяла праз унутраныя раёны Цэнтральнай Італіі да Труэнцкага лагера (Castrum Truentinum) на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Агульная даўжыня дарогі скаладала 242 кіламетра.
Уздоўж дарогі размешчаны падземныя пахаванні — катакомбы, галоўным чынам хрысціянскія: цэметэрый Jordanorum ad S. Alexandrorum, катакомбы Святога Панфіла, Прысцылы (язычніцкія і хрысціянскія пахаванні), Тразона, Святой Феліцыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саляная дарога