Салянка (ежа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Салянка, ежа)
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салянка — суп на крутым мясным, рыбным або грыбным булёне з вострымі заправамі.

Салянкі бываюць трох відаў: мясныя, рыбныя і грыбныя. Аснова салянкі кісла-салёна-вострая з-за дадання такіх кампанентаў, як салёныя агуркі, масліны, каперсы, лімоны, квас, салёныя або марынаваныя грыбы. Салянка злучае ў сабе кампаненты і капуснага супа (капуста, смятана), і расольніка (салёныя агуркі, агурочны расол). У мясныя салянкі ідзе абсмаленае адварное мяса розных відаў, саланіна, вэнджаныя мясныя і каўбасныя вырабы. У рыбныя салянкі ідзе адварная, салёная, вэнджаная чырвоная рыба (асётравыя). Ва ўсіх салянках шмат вострых прыпраў — перцу, пятрушкі і кропа.

Зноскі