Салігорскі краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Салігорскі краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў 1976, адкрыты ў 1984 годзе ў Салігорску. Плошча экспазіцыі 310 м², больш за 9000 адзінак асноўнага фонду (2002). Мае 3 залы ў выглядзе шахтавых штрэкаў (мастак А.В.Клязовіч). Сярод экспанатаў каменныя прылады працы 2-1-га тысячагоддзяў да н.э. з археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна, калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры сялян 19-пачатку 20 стагоддзяў (жорны, кросны, церніца, гліняны і драўляны посуд), народнага ткацтва, інтэр'ер сялянскай хаты, узоры народнага адзення, матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны, калектывізацыю, рэпрэсіі савецкага часу, пра мастака і пісьменніка Б.Залескага, прыродазнаўца К.Валасовіча.

У асобным раздзеле пра гісторыю Салігорска дэманструюцца прылады працы шахцёраў, узоры калійных солей. У зале прыроды чучалы птушак, жывёл, калекцыі насякомых рэгіёну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 109. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).