Саліфлюкцыя
Выгляд
Саліфлю́кцыя[1] — павольнае спаўзанне пад уплывам сілы цяжару рыхлых грунтоў і глеб, насычаных вадой, па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.
Працэс саліфлюкцыі адзначаецца на схілах з нахілам ад 2—3 да 20—25°[2], пераважна ў абласцях шматгадовай мерзлаты і сезоннага прамярзання грунтоў (тундра, лесатундра, Сярэдняя і Усходняя Сібір, Канада, высакагор’і). Пры нахіле больш за 8—15° часам пераходзіць у апоўзневыя працэсы. Развіццю саліфлюкцыі садзейнічаюць інтэнсіўнае раставанне снегу і моцныя атмасферныя ападкі (ліўні). Хуткасць спаўзання звычайна вагаецца да некалькіх сантыметраў за год да соцень метраў за гадзіну[1].
У выніку саліфлюкцыі ўтвараюцца характэрныя формы рэльефу — тэрасы, валы, грады і інш.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Солифлюкция // Геологический словарь Архівавана 9 ліпеня 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саліфлюкцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 111. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Геологический словарь в 2-х томах. — М, 1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СОЛИФЛЮКЦИЯ // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)
- Солифлюкция // Геологический словарь Архівавана 9 ліпеня 2021. (руск.) на сайце Усерасійскага навукова-даследчага геалагічнага інстытута імя А. П. Карпінскага
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саліфлюкцыя