Саманта Сміт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Саманта Сміт
Samantha Smith
Партрэт
Паштовая марка СССР 1985 года з партрэтам Саманты Сміт
Імя пры нараджэнні:
Саманта Рыд Сміт
Род дзейнасці:
пасол добрай волі
Дата нараджэння:

29 чэрвеня 1972(1972-06-29)

Месца нараджэння:
Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Дата смерці:

25 жніўня 1985(1985-08-25) (13 гадоў)

Месца смерці:
Бацька:
Артур Сміт
Маці:
Джэйн Сміт
Сайт:
Commons-logo.svg Саманта Сміт на Вікісховішчы

Саманта Рыд Сміт (англ.: Samantha Reed Smith; 29 чэрвеня 1972, Хьюлтан, штат Мэн — 25 жніўня 1985, Обарн, Мэн) — амерыканская школьніца з штата Мэн, якая стала сусветна вядомай дзякуючы пісьму, якое яна напісала ў лістападзе 1982 старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета і генеральнаму сакратару ЦК КПСС Андропаву ў самы разгар халоднай вайны. Яна атрымала ў красавіку 1983 пісьмо ў адказ, у якім запрашалася наведаць СССР. У ліпені 1983 Саманта Сміт прыбыла ў СССР, на працягу двух тыдняў перабывала ў Маскве, Ленінградзе і ў лагеры «Артэк» у Крыме. Разглядалася ў СМІ абедзвюх краін як «пасол добрай волі» (у 1986 СССР накіраваў у ЗША свайго «дзіця-пасланца» — Кацю Лычову). Загінула ў 1985 у авіякатастрофе.