Самасёлы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мапа радыяцыйнага забруджвання ізатопам цэзу-137:
    «закрытыя» зоны (больш pf 40 Кы/км²)
    зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²)
    зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²)
    1—5 Кы/км²

Самасёлы зоны адчужэння (самапасяленцы, вяртанцы) — зборная назва для цывільнага насельніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння, групы людзей, якія вярнуліся на месцы ранейшага пражывання пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Samosely2.jpg

Самасёламі гэтых людзей упершыню пачалі называць журналісты яшчэ з 1980-х гг[1]. Навукоўцы, удзельнікі гісторыка-этнаграфічных экспэдыцый у зону адчужэння, сярод якіх была паэтка Ліна Кастэнка, лічаць такую назву некарэктнай:

" Я адразу хацела б папрасіць, каб тых людзей ніхто не называў самасёламі: гэта абразліва, гэта ж іхняя бацькаўшчына. Яны выраслі там і працягваюць жыць пасля аварыі ў сваіх родных будынках — хай забытыя Богам і дзяржавай[2] "

Яны называюць гэтых людзей «вяртанцамі» (укр.: повертанці).

Колькасць самасёлаў[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на існае заканадаўчае абмежаванне пражывання цывільнага насельніцтва ў зоне адчужэння, усё ж такі значная колькасць эвакуяванага насельніцтва вярнулася да сваіх мясцін пасля высялення 1986 года.

Паводле розных крыніц, агульная колькасць насельніцтва, што вярнулася ў зону адчужэння ў 1986 годзе складае каля 1200 чалавек (са ста тысяч эвакуяваных). Станам на пачатак 2007 года іхняя колькасць складала 314 чалавек.

Колькасць пражываючых у зоне адчужэння, пачынаючы з 1987 года, мае наступную тэндэнцыю:

1987 1992 1995 1998 1999 2001 2005 2007
больш за 1200 асоб каля 1000 асоб 820 асоб 750 асоб 612 асоб 487 асоб 328 асоб 314 асоб

Самасёлы пражываюць не кампактна ў адным сяле альбо горадзе, а з'ўляюцца расселенымі па 11 населеных пунктах зоны адчужэння. Пераважна гэта людзі сталага веку. Сярэдні ўзрост самасёлаў складае 63 гады. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці самасёлаў у чарнобыльскай зоне з'яўляецца іх стары ўзрост.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.