Самасір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самасір
індан. Samosir
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча630 км²
Насельніцтва130 568 чал.
Шчыльнасць насельніцтва207,25 чал./км²
Размяшчэнне
2°35′ пн. ш. 98°49′ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Тоба
Краіна
Самасір (Інданезія)
Самасір
Самасір
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самасі́р (індан.: Samosir) — востраў на возеры Тоба на інданезійскім востраве Суматра. Плошча — 630 км². Насельніцтва (2012 г.) — 130 568 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Самасір займае значную частку возера Тоба. З’яўляецца пятым па велічыні азёрным востравам у свеце. Як і само возера, мае вулканічнае паходжанне, Сфарміраваўся у выніку мегавывяржэння, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Характэрна сейсмічная актыўнасць. Значныя землятрусы адбываліся ў 1892, 1916, 19201922 і 1987 гг.

Рэльеф узгорысты, на поўначы і захадзе больш падняты, чым на ўсходзе. У цэнтральнай узгорыстай частцы вылучаецца плато (да 780 м над узроўнем возера Тоба), дзе захаваліся лясы. Ёсць некалькі ўнутраных азёр. Самыя вялікія з іх — Сідыхоні і Аек-Натананг.

Для берагоў характэрна чаргаванне скальных выступаў і пляжаў. На захадзе існуе кароткая перамычка, якая амаль злучае Самасір з асноўнай часткай вострава Суматра, з-за чаго ў літаратуры Самасір часцяком называюць паўвостравам. На самой справе, перамычку пераразае вельмі вузкі праліў. На поўначы ад Самасіра знаходзяцца некалькі дробных астраўкоў Тао.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выява на магільні ў вёсцы Тамок

Самасір здаўна насялялі батакі, якія згодна паданню паходзяць з гары Букіт-Пусук на заходнім беразе возера Тоба. Галоўнымі заняткамі мясцовага насельніцтва былі земляробства і рыбалоўства. Батакі карысталіся доўгімі лодкамі, выдзеўбанымі з суцэльнага ствала дрэва. Да нашых дзён захоўваецца арыгінальнае спеўнае і ткацкае мастацтва мясцовых жыхароў, а таксама манументальныя магільні іх правадыроў.

У XVII ст. востраў і наваколлі возера Тоба былі падпарадкаваны адзінай валадарскай дынастыі. Аднак яе ўлада не была безумоўнай. Паміж вёскамі ўспыхвалі сталыя канфлікты.

У 1860-ых гг. нямецкія місіянеры распаўсюдзілі на востраве лютэранства. Сідабутар, першы валадар Самасіра, які прыняў хрысціянства, пахаваны ў вёсцы Тамок.

У 1907 г. валадар батакаў Сі Сінга Мангараджа XII пацярпеў паразу ад галандцаў, і мясцовыя землі былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. З 1930-ых гг. пачалося навуковае вывучэнне культуры самасірцаў.

У 1945 г. Самасір увайшоў у склад Інданезіі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна батакі Самасіра займаюцца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. Працуе ферма па гадоўлі рыбы. У апошнія дзесяцігоддзі найбольш імкліва развіваецца турызм. Фактычна, Самасір і возера Тоба з’яўляюцца самымі прыцягальнымі аб’ектамі турыстычнай галіны на Суматры. Турыстаў прыцягваюць лагодны клімат, прыгажосць мясцовых пейзажаў, а таксама культурная спадчына батакаў. На востраве пабудавана этнаграфічная вёска, арганізуюцца фестывалі і экалагічныя экскурсіі.

Галоўны турыстычны цэнтр Тук-Тук, а таксама вёскі Сіманінда, Амбарыта (Амбарытра) і Тамок звязаны сталай паромнай пераправай з горадам Парапат на ўсходнім беразе возера. Горад Пангуруран на Самасіры звязаны з заходнім берагам дарогай. Наогул, на востраве пабудавана даволі развітая сетка камунікацый.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]