Перайсці да зместу

Самацэнзура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнзура
Паводле краін

Цэнзура паводле краін

Паводле галін

Інтэрнэт-цэнзура
Забароненыя кнігі
Спальванне кніг

Па метадах

Самацэнзура
Глушэнне

Самацэнзура — адмысловае самаабмежаванне аўтара ў абнародаванні пэўнай інфармацыі. Прычыны самацэнзуры могуць быць такімі:

  • уласныя погляды аўтара на мараль;
  • маральныя прадстаўленні грамадства аб дапушчальнасці ці недапушчальнасці публікацыі той ці іншай інфармацыі;
  • магчымасць парушэння пэўных цэнзурных правілаў;
  • пагроза страты рабочага месца, патэнцыяльнага заробку ці кліентаў, выкліканая публікацыяй таго, што можа не спадабацца пэўным уплывовым асобам альбо кліентам.

Змест і характар інфармацыі, якую аўтар вырашае не публікаваць можа быць розным. Гэта могуць быць пэўныя падрабязнасці прыватнага жыцця як самога аўтара, так і іншых асоб, якія ён ці яна лічыць недапушчальнымі для агалоскі. Таксама гэта можа быць інфармацыя, якая можа выклікаць абурэнне і непаразуменне іншых. Напрыклад, у многіх культурах лічыцца недапушчальным, калі станоўчы персанаж мастацкага твору ўжывае наркотыкі ці з'яўляецца гомасэксуалістам, і аўтар можа адмовіцца ад развіцця такога сюжэту. Нярэдка інфармацыя падвергнутая самацэнзуры можа быць напісана "у стол" ці распаўсюджвацца сярод найбольш даверанных сяброў.

Найбольшую ўвагу даследчыкаў цэнзуры и праваабаронцаў прыцягваюць сітуацыі, калі самацэнзура звязана з палітыкай. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца выпадкі адмовы ад абнародавання крытыкі дзеянняў ўлады ці нязгоды з яе рашэннямі ў краінах з таталітарным ці аўтарытарным рэжымам. Але на самой справе палітычная самацэнзура магчыма і ў краінах, дзе правы грамадзян на свабоду слова, друку і пераканні парушаюцца адносна рэдка. У сучаснай Расіі многія палітычныя апаненты ўлады адносна свабодна крытыкуюць яе ў СМІ, што сведчыць аб значнай дэмакратызацыі грамадства ў параўнанні з сітуацыяй у былым СССР. Але ў адным з сваіх тэлевыступленняў расійскі гумарыст М. Задорнаў заявіў, што кіраўніцтва пэўных сродкаў масавай інфармацыі не жадае даваць яму эфірны час па прычыне боязі канфліктаў з уладай і магчымасці згубіць свае рабочыя месцы[1].

Зноскі

Дадатковая інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]