Самбар (страва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Самбар, страва)
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўднёваіндыйскі сняданак, які складаецца з ідлі, самбара і вада

Самбар (малаялі സാംബാറ്, канара ಹುಳಿ, тамільская சாம்பார, тэлугу సాంబారు), таксама самбхар альбо кузамбу — традыцыйная страва з сачавіцы ў Паўднёвай Індыі.

Звычайна самбар падаецца як гарнір ці заправа да адварнога рысу або іншых індыйскіх страў. Ён уяўляе сабой вадкі соус з невялікім утрыманнем гародніны Рыхтуюць самбар у асноўным з памідораў, сачавіцы, з даданнем рэзкіх затавак (масала). Распаўсюджаны таксама цыбулевы самбар.

Існуе вялікая колькасць варыянтаў гатавання гэтай стравы — у залежнасці ад рэгіёна, ад мясцовай гародніны і інш. Як правіла, соус у аснове сваёй вегетарыянскі; для яго прыгатавання выкарыстоўваецца какосавае малако. У тамільскай кухні самбар рыхтуецца з гароднінай і рыбай (часам з сушанай рыбай). Такі соус носіць назву кузхамбу і мае таксама розныя варыяцыі (ватха кузхамбу, расавангі і інш.).

Зноскі