Самбука (напой)
Выгляд

Самбука (італ.: Sambuca) — італьянскі і іспанскі традыцыйны алкагольны напой — лікёр з водарам аніса. Празрыстая салодкая глейкая вадкасць са спецыфічным водарам (мацунак 38-42 %). Ёсць цёмныя і нават чырвоныя разнавіднасці самбукі. Напой вырабляюць з пшанічнага спірту, цукру, звычайнага аніса, зорчатага аніса, выцяжкі з ягад ці кветак бузіны.
Назва самбука мае падабенства з родавай назвай бузіны чорнай — Sambucus nigra.
Першы лікёр пад назвай самбука быў выпушчаны ў 1851 годзе Луіджы Манці з італьянскага горада Чывітавек’я — Sambuca MANZI di Civitavecchia, гэты лікёр выпускаецца да гэтага часу.