Самер Мак-Інташ
| Самер Мак-Інташ | |
|---|---|
| Пол | жанчына |
| Спецыялізацыя | плаванне[d], батэрфляй і Комплекснае плаванне |
| Нарадзілася |
18 жніўня 2006[1] (19 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 1,73 м |
| Афіцыйны сайт | |
Самер Мак-Інташ (англ.: Summer McIntosh; нар. 18 жніўня 2006, Таронта) — канадская плыўчыха, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, чатырохразовая чэмпіёнка свету на індывідуальных дыстанцыях і чэмпіён0, двухразовая чэмпіёнка Гульняў Садружнасці (2022), рэкардсменка свету на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем і інш. Лаўрэат прэміі Бобі Розенфельд як найлепшая спартсменка Канады (2023).
У 2025 годзе цягам пяці дзён яна ўсталявала новыя сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. 7 чэрвеня на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем пераўзышла вынік дзеючай алімпійскай чэмпіёнкі Арыярн Тытмус. 9 чэрвеня на 200 метрах комплексным плаваннем пабіла рэкорд Кацінкі Хосу. Нарэшце, 11 чэрвнея на дыстанцыі 400 метраў комплексам плыўчыха палепшыла ўласнае ж сусветнае дасягненне.