Самуй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Самуй
тайск. เกาะสมุย
Morning in Samui.jpg
Світанне на Самуі
Характарыстыкі
Плошча228,7 км²
Найвышэйшы пункт635 м
Насельніцтва
  • 62 500 чал. (2012)
Размяшчэнне
9°30′00″ пн. ш. 100°00′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяСіямскі заліў
Краіна
РэгіёнСуратхані
Самуй (Тайланд)
Самуй
Самуй
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Самуй[1] (тайск.: เกาะสมุย) — востраў у Сіямскім заліве Ціхага акіяна. З’яўляецца часткай тайландскай правінцыі Суратхані. Другі па памеры востраў Тайланда пасля Пхукета, плошча — 228,7 км², максімальная вышыня над узроўнем мора 635 м. Папулярны курорт. Размешчаны прыкладна за 700 км ад Бангкока і 40 км ад усходняга ўзбярэжжа Паўднёвага Тайланда. Востраў багаты прыроднымі славутасцямі: беласнежнымі пясчанымі пляжамі, каралавымі рыфамі і какосавымі пальмамі. У чэрвені 2008 года Самую быў прадстаўлены афіцыйны муніцыпальны статус незалежнага горада, да гэтага ён быў пад адміністрацыйнай юрысдыкцыяй горада Суратхані.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — карта Тайланда