Самуэль Аляксандр Камароўскі
Самуэль Аляксандр Камароўскі польск.: Samuel Aleksander Komorowski | ||
![]() Герб «Далэнга» | ||
| ||
---|---|---|
3 красавіка 1654 — 20 кастрычніка 1659 | ||
Папярэднік: | Тамаш Казімір Сапега | |
Пераемнік: | Міхал Казімір Пац | |
Дзейнасць: | ваенны | |
Смерць: | 20 красавіка 1659 | |
Род: | Камароўскія | |
Бацька: | Юрый Камароўскі | |
Маці: | Марыяна Сапега |
Самуэль Аляксандр Камароўскі (? — 20 кастрычніка 1659) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634, антыфеадальнай вайны 1648—1651 (на баку ВКЛ), вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкай сям'і, продкі якой перасяліліся ў ВКЛ з Добжынскай зямлі.
З 1632 ротмістр гусарскай харугвы. У чэрвені 1633 харугва Камароўскага амаль уварвалася у лагер расійскага войска пад камандаваннем Міхаіла Шэіна, знішчыла і ўзяла ў палон значную колькасць воінаў, захапіла жывёлу, харч і коней. У студзені 1634 Камароўскі дзейнічаў пад Белай, даходзіў да Ржэва, Таропца.
Пасля заканчэння вайны з 1635 падчашы, з 1649 харужы вількамірскі.
Пасля паўстання Багдана Хмяльніцкага, верагодна, удзельнічаў у Корсунскай бітве 1648 у складзе кароннага войска ў якасці ротмістра казацкай харугвы. Восенню 1648 на чале драгунскай харугвы змагаўся супраць казакоў на Валыні, у складзе войска ВКЛ удзельнічаў у авалоданні Пінскам. Разам з А. Паўлоўскім вызначыўся ў Лоеўскай бітве 1649, удала ацаніўшы абстаноўку і ўдарыўшы на казакоў Міхаіла Крычэўскага з тылу.
Напярэдадні вайны з Расіяй, у красавіку 1654 прызначаны абозным ВКЛ.
У 1654 беспаспяхова спрабаваў вызваліць Віцебск. Пасля падпісання Кейданскай дэкларацыі 1655 падтрымаў вялікага гетмана Януша Радзівіла, у верасні 1655 арыштаваў апазіцыйных да гетмана афіцэраў, у тым ліку польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Пасля смерці Януша Радзівіла адышоў ад шведаў і пачаў супраць іх баявыя дзеянні сумесна расійскімі войскамі.
У 1658—1659 ваяваў супраць шведаў у Жамойці. Пасля паланення Гасеўскага расійскімі войскамі з кастрычніка 1658 выконваў абавязкі рэгіментара войска ВКЛ у Жамойці. Заслугі Камароўскага высока ацэніваліся соймам, у 1634 ён атрымаў у валоданне вёскі ў Новагародскім ваяводстве, сойм 1649 узнагародзіў Камароўскага як «заслужанага здаўна ў інфлянцкай, маскоўскай экспедыцыях жаўнера» вёскамі ў Мазырскім павеце.
Заслугі Камароўскага адзначаліся пасля яго смерці ў канстытуцыях соймаў 1662 і 1677.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Чаропка, Самуэль Аляксандр Камароўскі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.3: Дадатак. А — Я / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2010. – 696 с.: іл. С. 254-255. ISBN 978-985-11-0487-7