Самуэль Корсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуэль Корсак
POL COA Lis.svg
 
Дзейнасць: інжынер у грамадзянскім будаўніцтве
Член у:
Нараджэнне: 1745
Смерць: 1812
Карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1866). Самуэль Корсак — злева ад партэрта імператрыцы Кацярыны II з заціснутай у правай руцэ шабляй у похвах і з канфедэраткай у левай.

Самуэль Корсак (1745, Ваўковічы, паблізу Навагародка — пасля 1812[1]) — член Найвышэйшай Літоўскай Рады 1794 (палкоўнік войскаў літоўскіх).

Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм(польск.) бел. 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як навагародскі пасол быў прадстаўніком ад апазіцыі[2].

Меў чын палкоўніка Літоўскай кавалерыі. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[3]. Удзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Быў абраны ў Судовы Камітэт пры Найвышэйшай Літоўскай Радзе.

У 1812 годзе, пасля заняцця былой тэрыторыі ВКЛ войскамі Напалеона, меў намер вярнуцца на радзіму, пра гэта пісалі польскія і вялікалітоўскія газеты.

Зноскі

  1. Зміцер Юркевіч Як "уваскрос" Самойла Корсак.. Краязнаўчая газета. Праверана верасень 2014.
  2. Ryszard Chojecki, Patriotyczna opozycja na sejmie 1773 r., w: Kwartalnik Historyczny, LXXIX, nr 3, 1972, s. 557, 560.
  3. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197.