Самуэль Уілкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Уілкс
англ.: Samuel Wilks
Род дзейнасці урач, біёграф
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1824(1824-06-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1911(1911-11-08)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

FRCP[d]

Harveian Oration[d] (1879)

Moxon Medal[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуэль Уілкс (2 чэрвеня 1824, Лондан — 8 лістапада 1911) — брытанскі ўрач і біёграф. Член многіх таварыстваў, за асабістыя дасягненні атрымаў тытул баранета.

Адкрыў язвавы каліт у 1859 годзе, апісаў вузлавы дэфект валасоў Trichorrhexis nodosa.

У 1857 годзе па дадзеных ускрыцця апісаў остэахандрапластычную трахеабронхапатыю.

У 1868 годзе апублікаваў ментальныя сімптомы алкагольнай параплегіі, пазней названай сіндромам Корсакава.

Апісаў першы выпадак міястэніі ў 1877 годзе.

Пераадкрыў і пацвердзіў існаванне лімфомы Ходжкіна, аднак прызнаў прыярытэт апошняга і ўвёў ва ўжытак назву захворвання ў яго гонар.

Быў адным з «трох вялікіх» урачоў, якія адначасова працавалі ў Шпіталі Гая (Guy’s Hospital). Пацярпеў ад удару, які прывёў да паралічу. Памёр у сваім доме ва ўзросце 87 гадоў.

Зноскі