Самуіл Нахманавіч Багарад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуіл Нахманавіч Багарад
руск.: Самуил Нахманович Богорад
Дата нараджэння 17 жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1996(1996-04-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў ВМФ
Гады службы 19401961
Званне капітан 1-га рангу
Часць Балтыйскі флот
Камандаваў падводнай лодкай Щ-310, дывізіёнам падводных лодак
Бітвы/войны абарона Ленінграда, многія іншыя
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль Жукава
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png
30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
За бездакорную службу 1 ступені
У адстаўцы капітан гандлёвага флоту

Самуіл Нахманавіч Багарад (у некаторых крыніцах Сямён Навумавіч Багарад, 17 жніўня 1907 — 23 красавіка 1996) — савецкі падводнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 жніўня 1907 года ў Віцебску ў рабочай яўрэйскай сям'і.

У 1935 годзе скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум(руск.) бел.. Да жніўня 1940 года плаваў трэцім, а затым другім памочнікам капітана на судах Балтыйскага марскога параходства.

У 1940 годзе быў прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Навучаўся ў навучальным атрадзе падводнага плавання. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя курсы каманднага складу падводнага плавання Чырванасцяжнага навучальнага атрада падводнага плавання імя С. М. Кірава.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, сустрэўшы яе пачатак на пасадзе памочніка камандзіра падлодкі «Д-2» Балтыйскага флоту. У верасні 1942 года «Д-2» выйшла ў баявы паход, і, дзейнічаючы на асноўных камунікацыях праціўніка, патапіла транспарт «Jacobus Fritzen», водазмяшчэннем 4090 брута тон і нанесла значныя пашкоджанні чыгуначнаму парому «Дойчланд(ням.) бел.», водазмяшчэннем 2972 брута тон.

З сакавіка 1944 года — камандзір падлодкі «Щ-310(руск.) бел.» (3-ці дывізіён брыгады падлодак Балтыйскага флоту), якой камандаваў да канца вайны. Пад яго камандаваннем «Щ-310» здзейсніла тры баявых паходы, запісаўшы на свой баявы рахунак 8 патапленняў і пашкоджаных судоў праціўніка.

Зімой 1945 года вызначыўся ў баях за Прыбалтыку[1]. Экіпажу падводнай лодкі «Щ-310» была пастаўлена задача не даць прайсці транспартам праціўніка[1]. У сакавіку 1945 года падлодка «Щ-310» узнагароджаная ордэнам Чырвонага Сцяга.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, капітану 3-га рангу Багараду Сямёну Навумавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»

Пасля вайны працягваў службу ў ВМФ СССР. У 19451948 — камандаваў падлодкай «К-56(руск.) бел.», затым — па люты 1950 года — падлодкай «Н-28(польск.) бел.».

З лютага па снежань 1950 года капітан 2-га рангу Багарад — камандзір 3-га дывізіёна 1-й брыгады падводных лодак 4-га ВМФ, а са снежня 1950 года па лістапад 1952 года — начальнік аддзялення падрыхтоўкі падводных лодак і сродкаў супрацьлодкавай абароны 3-го аддзела штаба 8-га ВМФ.

З лістапада 1952 года да кастрычніка 1959 года — камандзір асобнага дывізіёна караблёў палігона ВМФ.

26 мая 1955 года прысвоена воінскае званне «капітан 1-га рангу».

З кастрычніка 1959 года — начальнік дапаможных судоў Рыжскай ваенна-марской базы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У сакавіку 1961 года звольнены ў запас па выслузе гадоў.

Жыў у Рызе. З 1961 года па 1976 — на пасадзе старшага памочніка капітана і капітана на судах Латвійскага марскога параходства.

Памёр 23 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Рызе на Гарнізонных могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Богорад Самуил Нахманович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 65. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Самуіл Нахманавіч Багарад на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. — М.: Воениздат, 1987.
  • Навечно в сердце народном: Справочник. — 3-е изд., доп. и испр. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).