Самюэль Это’о

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Самюэль Это'о)
Футбол
Самюэль Это’о
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Самюэль Это’о Фіс
Нарадзіўся 10 сакавіка 1981(1981-03-10)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Камерун
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—1995 Камерун Каджа Спортс Акадэмі
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Іспанія Рэал Мадрыд 3 (0)
1997—1998   Іспанія Леганес 28 (3)
1999   Іспанія Эспаньёл 0 (0)
2000   Іспанія Мальёрка 13 (6)
2000—2004 Іспанія Мальёрка 120 (48)
2004—2009 Іспанія Барселона 145 (108)
2009—2011 Італія Інтэрнацыянале 67 (33)
2011—2013 Расія Анжы 53 (25)
2013—2014 Англія Чэлсі 21 (9)
2014—2015 Англія Эвертан 14 (3)
2015 Італія Сампдорыя 17 (2)
2015—2018 Турцыя Антальяспор 73 (44)
2018 Турцыя Каньяспор 13 (6)
2018—2019 Катар Катар 17 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Камерун Камерун (алімп.) 6 (1)
1996—2014 Камерун Камерун 118 (56)
Трэнерская кар’ера
2015—2016 Сцяг Турцыі Антальяспор в.а.
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сідней 2000 футбол
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Францыя 2003
Кубкі афрыканскіх нацый
Золата Гана/Нігерыя 2000
Золата Малі 2002
Срэбра Гана 2008
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 чэрвеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самюэль Это’о (фр.: Samuel Eto’o; нар. 10 сакавіка 1981, Дуала, Камерун) — былы камерунскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (1996—2014), адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футбола. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацый.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдскага «Рэала». Ён стаў іграком рэзерва, і не меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзервовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч ігракоў з краін, якія не ўваходзілі ў ЕС. Таму на працягу некалькіх гадоў Это’о знаходзіўся ў розных клубах на правах арэнды.

Ён добра зарэкамендаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клубам было прынятае рашэнне выкупіць Самюэля ў «Рэала». Это’о апраўдаў чаканні ўладальнікаў клуба: на момант пераходу ў «Барселону» улетку 2004 года яму належаў рэкорд паводле колькасці галоў, забітых за «Мальёрку» у першынстве Іспаніі.

Дэбютаваў у новым клубе Самюэль 29 жніўня 2004 года. 29 лістапада 2008 года нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барселону» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку лепшых ігракоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барселоны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Іспаніі, Суперкубка Іспаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Іспаніі.

Улетку 2009 года Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 года Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сезоне за клуб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 года ігрок вызначыўся дублем у матчы за Суперкубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу з лікам 3:1.

23 жніўня 2011 года Это’о нечакана перайшоў у расійскі «Анжы», дзе іграка прапанавалі заробак у 20 млн еўра пасля спагнання ўсіх падаткаў[3]. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілін і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 года ўладальнік клуба з Дагестана Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клубны бюджэт, з-за часу шмат ігракоў былі выстаўлены на трансфер.

29 жніўня 2013 года Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з англійскім клубам «Чэлсі»[4]. 26 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвертан», з якім ігрок падпісаў 2-гадовы кантракт[5]. 30 жніўня 2014 года дэбютаваў за клуб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клуба «Чэлсі». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Серыю A, падпісаўшы кантракт на 2,5 гады з клубам «Сампдорыя».

25 чэрвеня 2015 года Это’о падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Антальяспорам». 15 жніўня ў дэбютным матчы за новы клуб адзначыўся дублем у браму «Істанбул ББ». Стаў капітанам каманды, некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера. У студзені 2018 года пакінуў «Антальяспор»[6] і на наступны дзень перайшоў у «Каньяспор»[7]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб з Коньі[8] і неўзабаве далучыўся да «Катара»[9].

У верасні 2019 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Камеруна Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 года і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацый.

У верасні 2021 года Самуэль Это'О абвясціў аб сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Камерунскай федэрацыі футбола (Фекафут).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

З «Барселонай» Самюэль двойчы стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Мальёрка»:

«Барселона»:

«Інтэр»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Камерун:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]